Ліберыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
|Пасады кіраўнікоў=[[Спіс прэзідэнтаў Ліберыі|Прэзідэнт]] <br />[[Спіс віцэ-прэзідэнтаў Ліберыі|Віцэ-прэзідэнт]]
|Пасады кіраўнікоў=[[Спіс прэзідэнтаў Ліберыі|Прэзідэнт]] <br />[[Спіс віцэ-прэзідэнтаў Ліберыі|Віцэ-прэзідэнт]]
|Кіраўнікі=[[Джордж Веа]] <br />[[Джоэл Тэйлар]]
|Кіраўнікі=[[Джордж Веа]] <br />[[Джоэл Тэйлар]]
|ВУП=4,123&nbsp;млрд.&nbsp;<ref>https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=98&pr.y=20&sy=2014&ey=2021&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=668&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC&grp=0&a=</ref>
|ВУП=1,6&nbsp;млрд.&nbsp;
|Год разліку ВУП=2005
|Год разліку ВУП=2018
|Месца па ВУП=170
|Месца па ВУП=170
|Месца па ВУП на душу насельніцтва=178
|Месца па ВУП на душу насельніцтва=178
|ВУП на душу насельніцтва=500
|ВУП на душу насельніцтва=915
|ІРЧП= {{рост}} 0.442 (нізкі)
|ІРЧП= {{рост}} 0.435 (нізкі)
|Год разліку ІРЧП=2007
|Год разліку ІРЧП=2017
|Месца па ІРЧП=169
|Месца па ІРЧП=181
|Месца па тэрыторыі=103
|Месца па тэрыторыі=103
|Тэрыторыя=111 369
|Тэрыторыя=111 369
Радок 34: Радок 34:
|Насельніцтва=4 689 021<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html</ref>
|Насельніцтва=4 689 021<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html</ref>
|Год ацэнкі=2017
|Год ацэнкі=2017
|Шчыльнасць насельніцтва = 29
|Шчыльнасць насельніцтва = 40
|Дамены=[[.lr]]
|Дамены=[[.lr]]
|Валюта=[[Ліберыйскі долар]] (LRD)
|Валюта=[[Ліберыйскі долар]] (LRD)
Радок 40: Радок 40:
|Часавыя паясы=+0
|Часавыя паясы=+0
}}
}}
'''Лібе́рыя''' ([[Англійская мова|анг.]]: ''Republic of Liberia'') — краіна ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]]. Мяжуе з [[Гвінея]]й, [[Кот-д'Івуар]]ам і [[Сьера-Леонэ]]. Мае выхад да [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]]. Сталіца — [[горад Манровія]].
'''Лібе́рыя''' ([[Англійская мова|анг.]]: ''Republic of Liberia'') — краіна ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]]. Мяжуе з [[Гвінея]]й, [[Кот-д'Івуар]]ам і [[Сьера-Леонэ]]. Мае выхад да [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]]. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца — [[горад Манровія]].

Першая незалежная дзяржава на афрыканскім кантыненце (1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў [[Ліга Нацый|Лігі Нацыяў]] і [[Арганізацыя аб'яднаных нацый|ААН]].

З'яўляецца сябрам ААН, [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]], дзяржаў АКТ.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 10:08, 21 верасня 2018

Рэспубліка Ліберыя
Republic of Liberia
Герб Ліберыі
Сцяг Ліберыі Герб Ліберыі
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)»
Гімн: «All Hail, Liberia Hail»
Дата незалежнасці 26 ліпеня 1847 (ад ЗША)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшыя гарады Манровія
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джордж Веа
Джоэл Тэйлар
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
111 369 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

4 689 021[1] чал. (125-я)
40 чал./км²
ВУП
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$4,123 млрд. [2]  (170-ы)
$915  (178-ы)
ІРЧП (2017) 0.435 (нізкі) (181-ы)
Валюта Ліберыйскі долар (LRD)
Інтэрнэт-дамены .lr
Код ISO (Alpha-2) LR
Код ISO (Alpha-3) LBR
Код МАК LBR
Тэлефонны код +231
Часавыя паясы +0

Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот-д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца — горад Манровія.

Першая незалежная дзяржава на афрыканскім кантыненце (1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў Лігі Нацыяў і ААН.

З'яўляецца сябрам ААН, Афрыканскага Саюза, дзяржаў АКТ.

Гісторыя

Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узнікла ў выніку дагавора паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай у 1821 г. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна.

У 1980 г. Самуэль Доэ здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага прэзідэнта і зрынуў урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 г. пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Доэ, а таксама вывад ваенных з улады. У 1997 г. Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ, быў абраны прэзідэнтам Ліберыі. 23 лістапада 2005 г. на пасаду прэзідэнта была абрана Элен Джонсан-Серліф — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы.

Дзяржаўны лад і палітыка

Дзяржаўны лад

Ліберыя — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 6 студзеня 1986 г. с наступнымі зменамі. Кіраўнік дзяржавы і ўрада, а таксама вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва шляхам усеагульных прамых выбараў на 6-гадовы тэрмін.

Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — двухпалатны парламент — Нацыянальная Асамблея (Сенат і Палата Прадстаўнікоў). 64 дэпутата Палаты Прадстаўнікоў абіраюцца шляхам усеагульных прамых і таемных выбараў на 6 гадоў. Сенат, які складаецца з 30-ці сенатараў, таксама абіраецца шляхам усеагульнага прамога і тайнага галасавання (тэрмін паўнамоцтваў 15-ці старэйшых сенатараў - 9 гадоў, 15-ці малодшых - 7 гадоў).

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 графстваў.

Судовая сістэма

Знешняя палітыка

Геаграфія

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор'е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны.

Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот-д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1380 м). Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, спякотны, з мая да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпература +25 °C.

Эканоміка

Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн. т.

Дэмаграфія

Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амерыканаліберыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму.

Гл. таксама

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html
  2. https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=98&pr.y=20&sy=2014&ey=2021&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=668&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC&grp=0&a=