Случ (прыток Прыпяці): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23: Радок 23:


== Асноўныя прытокі ==
== Асноўныя прытокі ==
'''Справа''': [[Рака Лакнея|Лакнея]], [[Рака Морач|Морач]], [[Рака Жалезніца|Жалезніца]]. '''Злева''': [[Рака Вясейка|Вясейка]].
'''Справа''': [[Рака Лакнея|Лакнея]], [[Рака Сівельга|Сівельга]], [[Рака Морач|Морач]], [[Рака Жалезніца|Жалезніца]]. '''Злева''': [[Рака Вясейка|Вясейка]].


Шматлікія меліярацыйныя каналы.
Шматлікія меліярацыйныя каналы.

Версія ад 11:57, 21 чэрвеня 2011

Случ
У межах Слуцка
У межах Слуцка
Характарыстыка
Даўжыня 197 км
Басейн 5 260 км²
Расход вады 20,3 м³/с
Вадацёк
Выток Капыльская града
 • Вышыня 166 м
 • Каардынаты 53°18′43″ пн. ш. 27°40′08″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Вышыня 119 м
 • Каардынаты 52°08′19″ пн. ш. 27°31′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Случ (прыток Прыпяці)
Случ (прыток Прыпяці)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Случ, Паўночная Случ — рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей Беларусі, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 197 км. Вадазбор 5470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 .

Асноўныя прытокі

Справа: Лакнея, Сівельга, Морач, Жалезніца. Злева: Вясейка.

Шматлікія меліярацыйныя каналы.

На рацэ

Гарады: Слуцк. Гарадскія пасёлкі: Старобін. Вадасховішчы: Салігорскае.

Агульнае

Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Крывая Града Слуцкага раёна, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па Прыпяцкай нізіне ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусце за 6 км на паўночны ўсход ад в. Запроссе Лунінецкага раёна. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у ніжнім цячэнні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 3 сутак. Каля в. Ленін Жыткавіцкага раёна (45 км ад вусця) найболыны расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с (1971).

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусці 4—5 км. Вышэй г.п. Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча.

Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця р. Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шырыня 20—40 м), свабодна меандруе.

Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.

Шаблон:MinskObl-geo-stub