Англійскі ўніверсітэт імя Рэскіна
Англійскі ўніверсітэт імя Рэскіна | |
---|---|
англ.: Anglia Ruskin University | |
Арыгінальная назва | англ.: Anglia Ruskin University |
Заснаваны | 1858 |
Год рэарганізацыі | 1992 |
Студэнты | 31 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кембрыдж |
Сайт | aru.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Англійскі ўніверсітэт імя Рэскіна (англ.: Anglia Ruskin University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кембрыдж.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Яго вытокі паходзяць з Кембрыджскай школы мастацтваў, заснаванай Уільямам Джонам Бімонтам у 1858 годзе. У 1992 годзе вучэльня стала універсітэтам, а ў 2005 годзе была перайменавана ў гонар Джона Рэскіна.
Вучэльня мае 39 000 студэнтаў з ўсяго свету і кампусы ў Кембрыджы, Чэлмсфардзе, Пітэрбара і Лондане.
Ва ўніверсітэце ёсць чатыры факультэты: факультэт бізнесу і права, факультэт мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук, факультэт аховы здароўя, адукацыі, медыцыны і сацыяльнай дапамогі і факультэт навукі і тэхнікі. У 2019 годзе прынцам Эдвардам, герцагам Кентскім, была афіцыйна адкрыта медыцынская школа ў кампусе ў Чэлмсфардзе.
Універсітэт быў узнагароджаны званнем прадпрымальніцкага ўніверсітэта года ў 2014 годзе і аатрымаў прэмію герцага Ёркскага за ўніверсітэцкае прадпрымальніцтва ў рамках Нацыянальнай бізнес-прэміі ў 2016 годзе.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Англійскі ўніверсітэт імя Рэскіна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы