Вайсковыя могілкі (Магілёў)
Вайсковыя могілкі | |
---|---|
![]() | |
53°54′12″ пн. ш. 30°19′16″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Месцазнаходжанне | Магілёў |
Пахаванні | |
Колькасць пахаваных | 109 |
![]() |
Вайсковыя могілкі — могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў скверы па вуліцы Лазарэнкі. Пахаваны 109 воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных — воіны 173-й стралковай дывізіі 13-й арміі Заходняга фронту, якая абараняла Магілёў у ліпені 1941 года, 49-й і 50-й армій 2-га Беларускага фронту, што загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Героі Савецкага Саюза Міхаіл Кандрацьевіч Буянаў, Міхаіл Апанасавіч Замулаеў, Асман Мусаевіч Касаеў і Мікалай Васілевіч Рамашка.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96_%2805%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96_%2805%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96_%2825%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96_%2825%29.jpg)
У 1965 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптурная кампазіцыя: воін з аўтаматам і дзяўчына[удакладніць], 19 надмагільных пліт з імёнамі загінуўшых. У наш час на магіле стаіць бронзавая скульптурная кампазіцыя вышынёй 4 м: дзве жанчыны, якія трымаюць цела салдата.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайсковыя могілкі (Магілёў)
- Спіс пахаваных Архівавана 3 мая 2019.