Канстанцін VII Парфірародны
Канстанцін VII Парфірародны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Рэгент | патрыярх Мікалай I Містык | ||||||
Папярэднік | Аляксандр | ||||||
Пераемнік | Раман I Лакапін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман I Лакапін | ||||||
Пераемнік | Раман II Малодшы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 мая 905[1] |
||||||
Смерць |
9 лістапада 959 (54 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Македонская дынастыя | ||||||
Бацька | Леў VI Мудры | ||||||
Маці | Зоя Карбанапсіна[d] | ||||||
Жонка | Алена Лакапіна[d][2] | ||||||
Дзеці | Раман II[d], Феадора[d], Агата[d], Зоя[d], Ганна[d] і Феафана[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанці́н VII Парфіраро́дны (Парфіраге́нет, грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος) (17/18 мая 905, Канстанцінопаль — 9 лістапада 959, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з Македонскай дынастыі, намінальна валадарыў з 913, фактычна — з 945 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першыя гады жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Канстанцін быў сынам Льва VI Філосафа і Зоі Карбанапсіны, чацвёртай жонкі імператара. Чацвёрты шлюб не дазваляўся царквой і народжанае дзіця лічылася незаконнанароджаным, хоць і быў адзіным сынам Льва VI. Толькі ў студзені 906 Канстанцін быў хрышчоны, а ў красавіку 906, супраць волі патрыярха Мікалая Містыка, Леў і Зоя былі павянчаны. Мянушка Парфірародны паходзіць ад Барвовай (Парфірнай) залы імператарскага палаца, дзе нараджалі імператрыцы, і заклікана падкрэсліць, што ён нарадзіўся ў кіруючага манарха.
Валадаранне
[правіць | правіць зыходнік]15 мая 908 года Леў VI зрабіў Канстанціна сваім суправіцелем, каб забяспечыць яму трон, аднак у 912 імператар памёр і ўладу прыняў яго брат Аляксандр. Аднак і ён памёр праз год, пакінуўшы 8-гадовага Канстанціна пад апекай рэгентаў. Пасля няўдалага мецяжу Канстанціна Дукі ў 913 годзе на чале савета рэгентаў стаў патрыярх Канстанцінопальскі Мікалай Містык.
У 920 годзе ўладу ўзурпаваў друнгарый візантыйскага флоту Раман I Лакапін, абвешчаны суправіцелем. Яшчэ ў 919 ён ажаніў 14-гадовага Парфірароднага са сваёй дачкой Аленай. Канстанцін апынуўся адхілены ад рэальнай улады і прысвяціў сябе самаадукацыі і навукам. У 944 годзе Рамана I зрынулі яго сыны, спадзяючыся кіраваць самастойна, аднак гэта выклікала народныя хваляванні, якія сціхлі толькі калі імператарам абвясцілі Канстанціна. Праз 40 дзён іх спаслалі ў манастыр.
Памёр Канстанцін у 959 годзе. Паводле некаторых звестак, ён быў атручаны сваім сынам Раманам II Малодшым.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй палітыцы Канстанцін VII выражаў інтарэсы сталічнага чынавенства, выступаючы супраць цэнтрабежных тэндэнцый правінцыйнай знаці. Актывізаваў ваенныя дзеянні супраць арабаў. Пачатак апынуўся няўдалым, і пасланае на адваяванне Крыта войска была разбіта (949).
Візантыйскія арміі перайшлі Еўфрат (952), але былі адкінуты. Заваяванні на Усходзе былі адноўлены дзякуючы Нікіфару Фоку і Іаану Цымісхію. Вышэйшым дасягненнем рамейскай зброі стала ўзяцце Самасаты (958).
Канстанцін VII прызначыў на пасаду «паракімомена» (1-га міністра) еўнуха Васіля Лекапена (сына зрынутага імператара Рамана I), які набыў велізарны ўплыў і захоўваў яго пры наступных імператарах.
Літаратурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Канстанцін VII таксама вядомы як адзін з найадукаванейшых людзей эпохі, заступнік і выдавец кампілятыўных зборнікаў, аўтар сачыненняў «Пра фемы», «Пра цырымоніі», «Пра кіраванне імперыяй», якія з’яўляюцца найважнейшымі крыніцамі для вывучэння гісторыі Візантыі, Кіеўскай Русі і іншых краін.
Ён, у прыватнасці, апісвае («Пра цырымоніі»), візіт княгіні Вольгі ў Канстанцінопаль (957) і яе хрышчэнне. Дзявятая глава «Пра кіраванне імперыяй» (каля 950) утрымлівае кароткае апісанне эканамічнага і палітычнага ладу Русі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын:
Зноскі
- ↑ https://www.persee.fr/doc/rebyz_1146-9447_1937_num_36_185_2891
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Константин Багрянородный. Об управлении империей / Под. ред. Г. Г. Литаврина, А. П. Новосельцева. Греческий текст, перевод, комментарии. — Изд. 2-е, исправл. — М., Наука, 1991. — 496 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР).
- Константин Багрянородный. Об областях Римской империи — М., ЧИОИДР, 1853.
- Зернин А. П. Жизнь и литературные труды Константина Багрянородного.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сачыненні Канстанціна VII:
- Константин Багрянородный . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Константин Багрянородный. Об управлении империей. М. Наука. 1991 . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Константин Багрянородный. О церемониях (книга II, гл. 15; второй прием Ольги русской) // Известия государственной академии метериальной культуры. №91. М. ОГИЗ 1934. . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Об областях римской империи, сочинение Константина Багрянородного. // Чтения в императорском обществе истории и древностей Российских. № 3. М. 1858 Предисловие . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 19 красавіка 2015. Книга I . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 19 красавіка 2015. Книга II . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
- Пра кіраванне імперыяй Архівавана 22 чэрвеня 2012.