Кацярына II
Кацяры́на II, Кацяры́на Аляксе́еўна (ням.: Sophie Auguste Friederike von Anhalt-Zerbst-Dornburg) — 21 красавіка (2 мая) 1729, Цэрбст, Прусія — 6 (17) лістапада 1796, Зімовы палац, Пецярбург) — імператрыца ўсерасійская (1762—1796). Перыяд яе праўлення часта лічаць «залатым векам» Расійскай імперыі. Сенат Расійскай імперыі паднёс ёй эпітэты Кацярыны Вялікай і Маці Айчыны. Кацярына з’яўляецца лідарам сярод усіх расійскіх імператараў па працягласці жыцця і тэрміну кіравання.
Палітыку Кацярыны II у расійскай гістарыяграфіі называюць палітыкай асветнага абсалютызму, таму што яна жадала ператварыць Расію ў дзяржаву «ўсеагульнага дабра» з мудрымі законамі, адукаванымі грамадзянамі (ідэі Асветніцтва) і пад кіраўніцтвам адного абсалютнага манарха.
У той жа момант, з пункту гледжання беларускай гістарыяграфіі, Кацярына ІІ вядомая як цэнтравая асоба ў фізічным і культурным генацыдзе беларускага народа, адна з заснавальніц шавінісцкай канцэпцыі заходнерусізму[8].
Жыццё да прыходу да ўлады
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Уложаная камісія
[правіць | правіць зыходнік]У 1767 годзе Кацярына сазвала камісію з 572 дэпутатаў з розных саслоўяў Расіі (акрамя прыгонных сялян і духавенства), якія павінны былі выпрацаваць асновы новага дзяржаўнага заканадаўства — Улажэння (таму камісія звалася Уложанай). Імператрыца звярнулася да дэпутатаў з «Наказам», ідэі якога былі заснаваны на працах перадавых еўрапейскіх мысліцеляў. Але дэпутаты аказаліся не гатовыя да заканатворчай дзейнасці — ніякага заканадаўства выпрацавана не было, і ў 1769 годзе камісія была распушчана.
Саслоўі
[правіць | правіць зыходнік]Надалей Кацярына правяла палітыку праў розных саслоўяў. Дваране атрымлівалі землі і прыгонных сялян; выдаваліся маніфесты, якія палягчалі занятак прадпрыемніцтвам і гандлем; ў 1779 годзе была ўдвая павышана плата сялянам, прыпісанным да заводаў.
Адносіны да духавенства і прыгонных сялян
[правіць | правіць зыходнік]Кацярына вызначалася паказною набожнасцю, лічыла сябе галавою і абаронцам Рускай праваслаўнай царквы і ўмела выкарыстоўвала рэлігію ў сваіх палітычных інтарэсах. Але вера яе, як лічаць некаторыя гісторыкі, не была глыбокай. У духу часу яна прапаведавала верацярпімасць. Пры ёй былі спынены ганенні на старавераў, будаваліся каталіцкія і пратэстанцкія цэрквы, мячэці, але па-ранейшаму пераход з праваслаўя ў іншую веру строга караўся.
Кацярына была праціўнікам прыгоннага права, лічыла яго антыгуманным і процілеглым прыродзе чалавека. У яе паперах было знойдзена нямала доказаў гэтаму, а таксама планы для яго ліквідацыі. Але зрабіць штосьці ў гэтым напрамку яна не адважвалася, таму што гэта магло прывесці да дваранскага бунту і перавароту. Разам з тым, Кацярына была ўпэўнена ў духоўнай неразвітасці рускіх сялян і таму ў небяспецы даванні ім свабоды, лічыўшы, што жыццё сялян у клапатлівых памешчыкаў даволі шчаслівая.
Ва Уложанай камісіі прадстаўлены ўсе саслоўі акрамя духавенства і сялян.
Скасаванне асобных форм праўлення на ўскраінах
[правіць | правіць зыходнік]Важным накіраваннем палітыкі імператрыцы стала паступовая адмена асобных форм праўлення на ўскраінах; у 1764 годзе ў Правабярэжнай Украіне была адменена ўлада гетмана, у 1775 годзе на Дон было распаўсюджана агульнарасійскае заканадаўства, з 1781 года Маларасіяй сталі кіраваць па агульнаму ўзору. Вольнасці казацтва абмяжоўваліся: Запарожская Сеч была ліквідавана, казакам было прапанавана перасяліцца на Кубань, а Волжскаму Казацкаму Войску — на Церак.
Найбольш небяспечным быў прыгнёт яіцкіх казакоў (увядзенне выключнага права дзяржавы на лоўлю рыбы, здабычу солі, продаж віна, збіранне мытнай пошліны). Нездаволенасць казакоў прывяла да некалькіх паўстанняў 1771—1772 гадоў, паслужыла асновай для паўстання Пyгачова.
Абласная рэформа
[правіць | правіць зыходнік]Дзеля зручнасці кіравання краінаю Кацярына II правяла ў 1775 годзе абласную (губернскую) рэформу. Краіна падзялялася на 50 губерняў, прыкладна па 300—400 тыс. жыхароў у кожнай. Узначальваў губерню губернатар, а групу з некалькіх губерняў — генерал-губернатар ці намеснік. Губерні падзяляліся на паветы па 20-30 тыс. жыхароў на чале з капітан-спраўнікам. Гэтая сістэма ляжыць у аснове сучаснага дзялення Расіі на вобласці і раёны.
Даравальныя граматы
[правіць | правіць зыходнік]У 1785 годзе Кацярына выдала даравальныя граматы дваранству і гарадам. Гэта былі дакументы, якія абумоўлівалі выключнае права на валоданне землямі і сялянамі, на арганізацыю дваранскіх суполак у губернях і паветах з выбарнымі прадстаўнікамі дваранства. Яны былі вызвалены ад катаванняў і цялесных караў. «Граматы на права і выгады гарадам Расійскай імперыі» абумоўлівала права розных катэгорый гараджан, парадак кіравання і самакіравання ў гарадах.
Крым
[правіць | правіць зыходнік]Землі былой Рэчы Паспалітай
[правіць | правіць зыходнік]Грузія
[правіць | правіць зыходнік]Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Услед за Пятром I Кацярына лічыла, што Расія павінна займаць актыўную пазіцыю на сусветнай арэне. Уступіўшы на прастол, яна разарвала саюзны дагавор з Прусіяй, заключаны яшчэ Пятром III. Дзякуючы яе намаганням, у Курляндыі быў адноўлены Э. І. Бірон. У 1763 годзе, пры дапамозе Прусіі, Расія дабілася выбрання на трон Рэчы Паспалітай свайго стаўленіка Станіслава Панятоўскага. Гэта прывяло да ахаладжэння адносін з Аўстрыяй, якая, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Расіі, пачала падбухторваць Турцыю на вайну з Расіяй, што прывяло да руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў. Гэтая вайна была даволі паспяховай для Расіі але цяжкія ўнутрыпалітычныя абставіны прымусілі Расію шукаць міру. Для гэтага неабходна было аднавіць адносіны з Аўстрыяй. Трэба было шукаць кампраміс. І кампраміс быў знойдзены: у 1772 годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж трыма краінамі: Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Пазней Расія падпісала з Турцыяй Кучук-Кайнарджыйскі мір, які забяспечваў Расіі выгадную для яе незалежнасць Крыму ад Турцыі.
У вайне Англіі з яе паўночна-амерыканскімі калоніямі Расія фармальна заняла нейтральную пазіцыю, і Кацярына адмовіла англійскаму каралю дапамагчы войскамі. Замест гэтага Расія выступіла з Дэкларацыяй аб узброеным нейтралітэце, якую падтрымалі рад еўрапейскіх краін, што аб'ектыўна садзейнічала перамозе каланістаў.
У наступныя гады ішло ўмацаванне рускіх пазіцый у Крыму і на Каўказе. У 1782 годзе Крым быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. У 1783 годзе быў падпісаны Георгіеўскі трактат з Картлі-Кахецінскім царом Іракліем II, які забяспечваў прысутнасць войскаў у Грузіі, у далейшым яе далучэнне да Расіі.
У другой палове 1770-ых сфарміравалася новая знешнепалітычная дактрына рускага ўрада — Грэчаскі праект. Яе асноўная мэта — аднавіць Візантыйскую імперыю з сталіцай у Канстанцінопалі. У 1779 годзе Расія значна ўзмацніла свой аўтарытэт, удзельнічала як пасрэднік у Цешанскім кангрэсе.
У 1787 годзе Кацярына, суправаджаемая дваром, замежнымі дыпламатамі, аўстрыйскім імператарам і польскім каралём здзейсніла паездку ў Крым, якая стала дэманстрацыяй рускай ваеннай моцы. У хуткім часе пачалася новая вайна з Турцыяй (Расія ўжо была ў кааліцыі з Аўстрыяй). Амаль адначасова пачалася вайна з Швецыяй (1788—1790), якая спрабавала ўзяць рэванш за паражэнне ў Паўночнай вайне. Расія паспяхова адолела абедзве краіны. Вайна з Турцыяй скончылася ў 1791 годзе. У 1792 быў падпісаны Яскі мір, замацаваўшы ўплыў Расіі ў Бесарабіі і Закаўказзі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай, а ў 1795 — трэці, які канчаткова скончыў з гэтай краінай.
Да падзей у рэвалюцыйнай Францыі Кацярына першапачаткова аднеслася з сімпатыяй, бачыўшы ў іх дэспатычную палітыку французскіх каралей. Але пасля смяротнай кары Людовіка XVI убачыла ў рэвалюцыі небяспеку для ўсей Еўропы.
Ацэнка праўлення
[правіць | правіць зыходнік]Пры Кацярыне ўзрасла тэрыторыя імперыі, больш чым у чатыры разы павялічыліся дзяржаўныя даходы, на 75 % узрасла колькасць насельніцтва. З другога боку, у часы праўлення Кацярыны становішча працоўнага насельніцтва заставалася цяжкім, і рэакцыяй на гэта ў Расіі было народнае паўстанне Пугачова.
На тэрыторыях, якія ў выніку акупацыі апынуліся пры Кацярыне ІІ у складзе Расійскай імперыі, палітыка імператрыцы была вельмі жорсткай і накіраванай на падаўленне ўсялякага супраціву і нацыянальна-вызваленчых ідэй мясцовых жыхароў[8]. Менавіта шавіністычная палітыка стварыла перадумовы для таго, каб у будучым Ленін назваў Расійскую імперыю «турмой народаў».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Katarina II — SLS.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ http://journals.cambridge.org/article_s1551929511000046
- ↑ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.2753/RES1060-9393300346
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Уладзімір Арлоў. Краіна Беларусь (ілюстраваная гісторыя). Друкарня «NEOGRAFIA», Martin, Slovakia. 2003. 319 c.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Труайя Анри. Екатерина Великая. — М.: Эксмо, 2007 г. — 480 стр. — ISBN 978-5-699-23241-3.
- Учебный справочник школьника. — 2-ое издание, стереотип. — М.: Дрофа, 2000 г. — 1664с. — ISBN 5-7107-3026-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кацярына II
- Екатерина II Великая. История России екатерининской эпохи.
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1729 годзе
- Нарадзіліся ў Шчэціне
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 1796 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Члены Прускай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Асобы
- Кацярына II
- Драматургі Расіі
- Рускія імператрыцы-жонкі
- Асканіі
- Пісьменніцы Расіі
- Мемуарысты Расійскай імперыі
- Лібрэтысты
- Памерлі ад інсульту
- Імператары расійскія
- Кіраўнікі XVIII стагоддзя