Конкурс песні Еўрабачанне 2004
Конкурс песні Еўрабачанне 2004 | |
---|---|
Дата | |
Паўфінал | 12 мая 2004 |
Фінал | 15 мая 2004 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Стамбул, Турцыя |
Вядучы(я) | Мелтэм Джумбул і Корхан Абай |
Тэлеканал гаспадароў | TRT |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 36 |
Дэбют | Албанія Андора Беларусь Сербія і Чарнагорыя |
Вяртанне | Данія Літва Македонія Манака |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «Wild Dances» (Украіна) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2003 2005► |
Конкурс песні Еўрабачанне 2004 (англ.: Eurovision Song Contest 2004; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2004; турэцк.: 2004 Eurovision Şarkı Yarışması) — 49-ы конкурс у гісторыі «Еўрабачання». Ён прайшоў 12 траўня і 15 мая 2004 года ў Стамбуле на арэне «Абдзі Іпекчы» ў Стамбуле, Турцыя, дзякуючы перамозе турэцкай спявачкі Сертаб Эрэнер, якая выйграла конкурс 2003 года ў Рызе. Упершыню конкурс прайшоў у новым фармаце. У фінал адразу дапускаліся 10 краін, якія занялі найвышэйшыя месцы на папярэднім конкурсе, краіна-гаспадыня, а таксама прадстаўнікі «вялікай чацвёркі» дзяржаў, якія ўносяць найбольшую долю ў бюджэт ЕВС. Упершыню ў гісторыі ў конкурсе ўдзельнічала адразу 36 краін. Андора, Албанія, Беларусь і Сербія і Чарнагорыя ўдзельнічала ў конкурсе ўпершыню, Манака вярнулася пасля 25-гадовага перапынку. Таксама павінна было адбыцца вяртанне Люксембурга пасля 11-гадовага адсутнасці, аднак тэлекампанія RTL не змагла вырашыць фінансавыя пытанні.
Усе краіны-ўдзельніцы мелі права на галасаванне ў кваліфікацыйным раўндзе і фінале, аднак Францыя, Польшча і Расія не транслявалі паўфінал па прычыне няўдзелу ў ім і таму не ўдзельнічалі ў першым галасаванні. Упершыню ўсе 36 краіны выкарыстоўвалі тэлефоннае галасаванне для вызначэння вынікаў. Пры гэтым у ходзе падліку галасоў узніклі праблемы з гэтым працэсам у Манака і Харватыі.
На конкурсе быў выкарыстаны новы лагатып з сэрцападобным сцягам. Лозунг конкурсу гучаў як «Пад небам адзіным», акцэнтуючы ўвагу на адзінстве Еўропы і важнасць еўрапейскай інтэграцыі для Турцыі.
Упершыню на конкурсе былі прадстаўнікі Беларусі — дуэт «Аляксандра і Канстанцін», які выканаў на конкурсе песню «My Galileo». У гэтым годзе краіна атрымала 10 балаў і заняла 19 месца ў паўфінале.
Упершыню конкурс «Еўрабачанне» выйграла Украіна, якая ўдзельнічала ў ім толькі ў другі раз. Яе прадстаўляла спявачка Руслана з кампазіцыяй Wild Dances. Другое месца заняў прадстаўнік Сербіі і Чарнагорыі Жэлька Ёксімавіч з кампазіцыяй Lane moje, трэцяе — прадстаўнік Грэцыі Сакіс Рувас з кампазіцыяй Shake it. Расіянка Юлія Савічава засталася на 11-м месцы.