Перайсці да зместу

Мастэрс 2016 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Мастэрс 2016
Фота
Сезон 2015/2016
Тэрміны 10 — 17 студзеня 2016
Арэна «Аляксандра-палац»
Горад Лондан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Dafabet
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £600,000
Прызавыя пераможцы £200,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фіналіст Сцяг Англіі Бары Хокінс
Лік 10:1
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 139
Колькасць соценных серый 26
Найвышэйшая серыя 140 (Джад Трамп)
←2015Мастэрс2017→
Снукерны сезон 2015/2016
←Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Чэмпіянат свету сярод ветэранаў→

Ма́стэрс 2016 (англ.: Masters 2016, таксама вядомы як Dafabet Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 17 студзеня 2016 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2015/2016. Турнір стаў 42-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у трэці раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 16 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Яны ўсе гулялі на выбыванне пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу. Пасеў гульцоў на турнір адбываўся адразу пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года. Такім чынам, Стывен Магуайр, які падчас Мастэрс ужо займаў 17-е месца ў рэйтынгу, прымаў удзел на турніры, а Майкл Уайт, які выцесніў яго з топ-16 ужо пасля лёсавання спаборніцтва, не здолеў упершыню ў кар’еры патрапіць на найбуйнейшы снукерны турнір. Усе паядынкі турніру гуляліся за адным сталом на арэне Аляксандра-палаца.

«Аляксандра-палац» — месца правядзення Мастэрс

Мастэрс 2016 года стаў 42-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з’яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2015/2016.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы

[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе анлайн-сэрвіс Dafabet у трэці раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2015 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,500,100) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£732,000), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2015/2016.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету 2016 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £330,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2015/2016.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £200000
Фіналіст £90000
Паўфіналісты £50000
Чвэрцьфіналісты £25000
1/8 фіналу £12500
Найвышэйшы брэйк £10000
Агульны прызавы фонд £600000

Фармат турніру

[правіць | правіць зыходнік]

На Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 16 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
1/8 фіналу 10—13 студзеня 11 6
1/4 фіналу 14—15 студзеня 11 6
1/2 фіналу 16 студзеня 11 6
Фінал 17 студзеня 19 10
Леташні пераможца Шон Мёрфі.

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 7 снежня 2015 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Шон Мёрфі, другі — чэмпіён свету Сцюарт Бінэм.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 22-і раз, што з’яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2016 года. Марк Уільямс прымаў удзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 18-ы раз, а Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр — у 12-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 22-і раз запар. Такім чынам, ён зраўняўся з вынікам шасціразовага чэмпіёна Стывена Хендры, які ўдзельнічаў на 22-х турнірах запар з 1989 па 2011 гады. Рэкардсменам па гэтым паказчыку з’яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2016 годзе на Мастэрс, на якім дагэтуль прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантам стаў кітаец Лян Вэньбо.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О’Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Марк Уільямс (2 тытулы: 1998, 2003), Шон Мёрфі (2015), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2016 года стаў 41-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу, Джону Хігінсу і Роні О’Салівану ў часе турніру было па 40 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2016 года, стаў 26-гадовы Джад Трамп. Кітайцам Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо было па 28 гадоў, Марку Алену — 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р[у 1] Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 2] 100+[у 2] НБ[у 2] Ф/50+[у 2] Ф/100+[у 2] ПГ (£)[у 3]
1 4 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Перамога (2015) 11 26 16 10 61,5 % 254 136 118 53,5 % 87 19 139 2,92 13,37 474000
2 2 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006,
2012, 2013, 2014, 2015)
6 7 1 6 14,3 % 68 28 40 41,2 % 13 0 91 5,23 61000
3 1 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010, 2013) 8 24 19 5 79,2 % 267 149 118 55,8 % 103 22 141 2,59 12,4 687500
4 3 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 10 23 14 9 60,9 % 227 118 109 52 % 83 23 140 2,73 9,87 435000
5 5 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 5 8 3 5 37,5 % 75 35 40 46,7 % 26 9 140 2,88 8,33 78500
6 6 Сцяг Англіі Роні О’Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005,
2007, 2009, 2014)
21 59 43 16 72,9 % 594 348 246 58,6 % 256 57 143 2,32 10,42 1310000
7 7 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 21 43 24 19 55,8 % 414 220 194 53,1 % 133 23 140 3,11 18 724500
8 8 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007, 2013,
2014, 2015)
5 5 0 5 0 % 46 16 30 34,8 % 12 3 132 3,83 15,33 48000
9 9 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 11 23 13 10 56,5 % 219 116 103 53 % 92 19 147 2,38 11,53 331500
10 10 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2003 1/4 фіналу (2015) 7 8 1 7 12,5 % 71 26 45 36,6 % 14 4 106 5,07 17,75 102250
11 11 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011, 2015) 7 15 8 7 53,3 % 145 77 68 53,1 % 47 8 138 3,09 18,13 159500
12 12 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/4 фіналу (2014) 4 6 2 4 33,3 % 56 25 31 44,6 % 13 2 100 4,31 28 60500
13 14 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 1995 Перамога (1998, 2003) 17 39 24 15 61,5 % 380 209 171 55 % 108 19 133 3,52 20 710500
14 13 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 9 17 8 9 47,1 % 156 72 84 46,2 % 47 12 147 3,32 13 209500
15 15 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 05.03.1987 2016 0 0 0 0 0 0 0 0
16 17 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2005 1/2 фіналу (2007,
2009, 2010, 2014)
11 21 10 11 47,6 % 196 96 100 49 % 58 15 142 3,38 13,07 240000
  1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 14 снежня 2015 пасля 5-га этапу еўрапейскага туру. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 7 снежня 2015 пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі.
  2. а б в г д Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
Суддзя фінальнага матча Аліўе Мартэл

На матчах Мастэрс 2016 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
Сцяг Бельгіі Аліўе Мартэл Фінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу
Сцяг Англіі Колін Хамфрыс Паўфінал, 2 чвэрцьфіналы і 2 матчы 1/8 фіналу
Сцяг Нідэрландаў Ян Верхаас Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

[правіць | правіць зыходнік]

Мастэрс 2016 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 10 студзеня па нядзелю 17 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1958 месцаў (найбольшая колькасць месцаў на Мастэрс на гэтай арэне)[1]. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у чвэрцьфінальнай стадыі чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі) і дня тыдня (квіткі на матчы першага раўнда, якія праходзілі ў нядзелю, каштавалі даражэй, чым квіткі на матчы гэтай жа стадыі, якія праходзілі ў іншыя дні). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £15 да £20, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — £40, на фінальны паядынак — £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £30, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £70, на фінальны паядынак — £75[2].

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
10 студзеня Нядзеля 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £20 £30
Вячэрняя сесія (19.00) £20
11 студзеня Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
12 студзеня Аўторак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
13 студзеня Серада 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
14 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40
Вячэрняя сесія (19.00) £25
15 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40
Вячэрняя сесія (19.00) £25
16 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £40 £70
Вячэрняя сесія (19.00) £40
17 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £45 £75
Вячэрняя сесія (19.00) £45

Апроч таго, на чатыры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£135 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£75-£135 — чвэрцьфіналы, £90-£165 — паўфіналы, £95 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзенні з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[3][2].

VIP
Corporate Hospitality
Першая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality
Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
14 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £75 £135
Вячэрняя сесія (19.00) £80
15 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £75 £135
Вячэрняя сесія (19.00) £80
16 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £90 £165
Вячэрняя сесія (19.00) £90
17 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £95 £210
Вячэрняя сесія (19.00) £135
  1. а б Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).

Гульні першага раўнда

[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Шон Мёрфі — Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален

[правіць | правіць зыходнік]
10 студзеня 2016
13:00 UTC+0
1/8 фіналу Шон Мёрфі (1) Сцяг Англіі 4:6 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (11) «Аляксандра-палац»,
Лондан, Англія
Рэферы:
Сцяг Бельгіі Аліўе Мартэл
Справаздача
Лік па фрэймах: 10:73 (50), 68:20 (68), 0:137 (137), 71:5 (65), 0:91 (91), 17:9[МА 1], 1:117 (104), 67:1 (67), 100:0 (100), 44:72
1
4 (68, 65, 67, 100)
378
37.8
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
2
4 (50, 137, 91, 104)
525
52.5
  1. У шостым фрэйме Шон Мёрфі дапусціў тры памылкі запар у пазіцыі з бачным шарам, і яго апанент аўтаматычна выйграў партыю, нягледзячы на адставанне ў ліку.

Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм — Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй

[правіць | правіць зыходнік]
10 студзеня 2016
19:00 UTC+0
1/8 фіналу Сцюарт Бінэм (2) Сцяг Англіі 6:4 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (9) «Аляксандра-палац»,
Лондан, Англія
Рэферы:
Сцяг Нідэрландаў Ян Верхаас
Справаздача
Лік па фрэймах: 35:67, 59:48, 124:0 (120), 70:21 (60), 7:69, 10:62, 80:5, 30:71 (71), 70:56, 66:21
1
2 (120, 60)
551
55.1
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
0
1 (71)
420
42

Сцяг Англіі Джад Трамп — Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр

[правіць | правіць зыходнік]
11 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Верхаас
Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
6:4 Стывен Магуайр (16)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
60:64 (60 Трамп, 61), 71:65 (60 Магуайр), 109:1 (50, 55), 66:59 (54 Магуайр),
96:4 (69), 0:92 (92), 14:80 (74), 0:105 (56), 61:0 (60), 77:10

Сцяг Англіі Бары Хокінс — Сцяг Англіі Джо Пэры

[правіць | правіць зыходнік]
11 студзеня, 19.00. Рэферы: Колін Хамфрыс
Бары Хокінс (8)
Сцяг Англіі Англія
6:3 Джо Пэры (10)
Сцяг Англіі Англія
101:24 (59), 61:55 (55 Пэры), 0:68, 58:68 (67), 7:95 (84), 69:12, 81:0 (81), 72:10 (58), 62:39

Сцяг Англіі Роні О’Саліван — Сцяг Уэльса Марк Уільямс

[правіць | правіць зыходнік]
12 студзеня, 13.00. Рэферы: Колін Хамфрыс
Роні О’Саліван (6)
Сцяг Англіі Англія
6:5 Марк Уільямс (13)
Сцяг Уэльса Уэльс
80:1, 55:47, 35:71 (64), 27:67, 47:71, 5:68, 104:0 (104), 83:12 (60), 130:0 (117), 50:85 (50 О’Саліван, 50 Уільямс), 63:28 (62)
Соценныя серыі: О’Саліван: 104, 117

Сцяг Англіі Марк Сэлбі — Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн

[правіць | правіць зыходнік]
12 студзеня, 19.00. Рэферы: Аліўе Мартэл
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
6:0 Рыкі Уолдэн (12)
Сцяг Англіі Англія
71:53 (52 Уолдэн, 71), 114:9 (113), 109:7 (66), 81:3 (81), 61:32, 84:38 (83)
Соценныя серыі: Сэлбі: 113

Сцяг Шатландыі Джон Хігінс — Сцяг Кітая Лян Вэньбо

[правіць | правіць зыходнік]
13 студзеня, 13.00. Рэферы: Аліўе Мартэл
Джон Хігінс (7)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
6:4 Лян Вэньбо (15)
Сцяг Кітая Кітай
119:14 (119), 0:91 (88), 9:62, 104:0 (104), 75:1 (75), 0:97 (61), 133:8 (133), 1:58, 85:0 (85), 63:55 (53 Лян)
Соценныя серыі: Хігінс: 119, 104, 133

Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан — Сцяг Ганконга Марка Фу

[правіць | правіць зыходнік]
13 студзеня, 19.00. Рэферы: Ян Верхаас
Ніл Робертсан (4)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
6:0 Марка Фу (14)
Сцяг Ганконга Ганконг
79:45, 106:1 (106), 88:1 (57), 73:0 (73), 70:31 (54), 76:1
Соценныя серыі: Робертсан: 106

Чвэрцьфінальныя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Марк Сэлбі — Сцяг Англіі Роні О’Саліван

[правіць | правіць зыходнік]
14 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Верхаас
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
3:6 Роні О’Саліван (6)
Сцяг Англіі Англія
51:91 (63), 58:51 (51 О’Саліван, 56), 24:85 (69), 0:112 (54, 58),
85:16 (61), 0:100 (100), 40:72, 72:18 (68), 70:73 (70 Сэлбі, 73)
Соценныя серыі: О’Саліван: 100

Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален — Сцяг Англіі Бары Хокінс

[правіць | правіць зыходнік]
14 студзеня, 19.00. Рэферы: Колін Хамфрыс
Марк Ален (11)
Сцяг Англіі Англія
2:6 Бары Хокінс (8)
Сцяг Англіі Англія
109:0 (109), 0:86 (81), 31:91 (68), 35:74, 40:83 (53), 81:33 (58), 10:81, 0:89 (52)
Соценныя серыі: Ален: 109

Сцяг Англіі Джад Трамп — Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан

[правіць | правіць зыходнік]
15 студзеня, 13.00. Рэферы: Колін Хамфрыс
Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
6:5 Ніл Робертсан (4)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
84:21, 104:4 (104), 32:72, 0:139 (139), 105:3 (105), 120:0 (78), 0:100 (100), 5:74, 140:0 (140), 0:82 (78), 129:0 (129)
Соценныя серыі: Трамп: 104, 105, 140, 129; Робертсан: 139, 100

Сцяг Шатландыі Джон Хігінс — Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм

[правіць | правіць зыходнік]
15 студзеня, 19.00. Рэферы: Аліўе Мартэл
Джон Хігінс (7)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
3:6 Сцюарт Бінэм (2)
Сцяг Англіі Англія
56:77 (51 Хігінс, 53 Бінэм), 119:0 (60), 0:80, 80:29, 45:82 (82), 50:66, 12:70 (70), 120:16 (120), 6:77
Соценныя серыі: Хігінс: 120

Паўфінальныя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Бары Хокінс — Сцяг Англіі Джад Трамп

[правіць | правіць зыходнік]
16 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Верхаас
Бары Хокінс (8)
Сцяг Англіі Англія
6:4 Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
135:0 (130), 128:0 (128), 28:85 (51), 0:79 (58), 74:11 (74), 0:103 (103), 0:102 (72), 79:13 (78), 100:7 (100), 58:40
Соценныя серыі: Хокінс: 130, 128, 100; Трамп: 103

Сцяг Англіі Роні О’Саліван — Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм

[правіць | правіць зыходнік]
16 студзеня, 19.00. Рэферы: Колін Хамфрыс
Роні О’Саліван (6)
Сцяг Англіі Англія
6:3 Сцюарт Бінэм (2)
Сцяг Англіі Англія
59:76 (59 О’Саліван, 63), 63:40, 63:45, 74:22 (70), 121:0 (121), 69:67 (67 Бінэм), 0:81 (81), 9:75 (52), 62:61
Соценныя серыі: О’Саліван: 121

Фінальная гульня

[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Бары Хокінс — Сцяг Англіі Роні О’Саліван

[правіць | правіць зыходнік]
17 студзеня, 13.00. Рэферы: Аліўе Мартэл
Бары Хокінс (8)
Сцяг Англіі Англія
1:10 Роні О’Саліван (6)
Сцяг Англіі Англія
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓
Дзённая сесія: 66:50, 8:97 (70), 0:136 (136), 49:73 (52), 28:72, 36:64, 17:77 (77), 13:72 (72)
Вячэрняя сесія: 39:58, 0:92 (66), 0:82 (82)
Соценныя серыі: О’Саліван: 136
  1. а б в г д е ё ж з і к л Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.

Асноўная сетка

[правіць | правіць зыходнік]
  Першы раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4  
11  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6  
  11  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2  
 
  8  Сцяг Англіі Бары Хокінс 6  
8  Сцяг Англіі Бары Хокінс 6
10  Сцяг Англіі Джо Пэры 3  
  8  Сцяг Англіі Бары Хокінс 6  
  5  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
5  Сцяг Англіі Джад Трамп 6  
16  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4  
  5  Сцяг Англіі Джад Трамп 6
 
  4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
4  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6
14  Сцяг Ганконга Марка Фу 0  
  8  Сцяг Англіі Бары Хокінс 1
  6  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 10
3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 0  
  3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3
 
  6  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
6  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6
13  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
  6  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6
  2  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
7  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 6  
15  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 4  
  7  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 3
 
  2  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 6  
2  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 6
9  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Аліўе Мартэл.
Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 17 студзеня 2016.
Бары Хокінс (8)
Сцяг Англіі Англія
1:10 Роні О’Саліван (6)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 66:50, 8:97 (70), 0:136 (136), 49:73 (52), 28:72, 36:64, 17:77 (77), 13:72 (72)
Вячэрняя сесія: 39:58, 0:92 (66), 0:82 (82)
<50 Найвышэйшы брэйк 136
0 Соценныя брэйкі 1
0 Брэйкі 50+ 7

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
Сцяг Англіі Джад Трамп 14 5 9 140, 129, 105, 104, 103; 78, 72, 69, 60, 60, 58, 55, 51, 50
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 7 3 4 139, 106, 100; 78, 73, 57, 54
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6 3 3 137, 109, 104; 91, 58, 50
Сцяг Англіі Роні О’Саліван 22 5 17 136, 121, 117, 104, 100; 82, 77, 73, 72, 70, 70, 69, 66, 63, 62, 60, 59, 58, 54, 52, 51, 50
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 8 4 4 133, 120, 119, 104; 85, 75, 60, 51
Сцяг Англіі Бары Хокінс 12 3 9 130, 128, 100; 81, 81, 78, 74, 68, 59, 58, 53, 52
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9 1 8 120; 82, 81, 70, 67, 63, 60, 53, 52
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 9 1 8 113; 83, 81, 71, 70, 68, 66, 61, 56
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4 1 3 100; 68, 67, 65
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6 0 6 92, 74, 61, 60, 56, 54
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 3 0 3 88, 61, 53
Сцяг Англіі Джо Пэры 3 0 3 84, 67, 55
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1 0 1 71
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 2 0 2 64, 50
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1 0 1 52
Увогуле 107 26 81 Найвышэйшы брэйк: 140 (Джад Трамп)

Статыстыка турніру

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка гульцоў

[правіць | правіць зыходнік]
Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НБ Ф/50+ Ф/100+ ПГ (€)
Сцяг Англіі Роні О’Саліван Фінал: Сцяг Англіі Бары Хокінс 10:1 4 4 0 40 28 12 70 % 22 5 136 1,82 8 200000
Сцяг Англіі Бары Хокінс Фінал: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 1:10 4 3 1 38 19 19 50 % 12 3 130 3,17 12,67 90000
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 3:6 3 2 1 28 15 13 53,6 % 9 1 120 3,11 28 50000
Сцяг Англіі Джад Трамп 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Бары Хокінс 4:6 3 2 1 31 16 15 51,6 % 14 5 140 2,21 6,2 50000
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Джад Трамп 5:6 2 1 1 17 11 6 64,7 % 7 3 139 2,43 5,67 25000
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 3:6 2 1 1 15 9 6 60 % 9 1 113 1,67 15 25000
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3:6 2 1 1 19 9 10 47,4 % 8 4 133 2,38 4,75 25000
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Бары Хокінс 2:6 2 1 1 18 8 10 44,4 % 6 3 137 3 6 25000
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5:6 1 0 1 11 5 6 45,5 % 2 0 64 5,5 12500
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1/8 фіналу: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4:6 1 0 1 10 4 6 40 % 4 1 100 2,5 10 12500
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Джад Трамп 4:6 1 0 1 10 4 6 40 % 6 0 92 1,67 12500
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1/8 фіналу: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:6 1 0 1 10 4 6 40 % 3 0 88 3,33 12500
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 4:6 1 0 1 10 4 6 40 % 1 0 71 10 12500
Сцяг Англіі Джо Пэры 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Бары Хокінс 3:6 1 0 1 9 3 6 33,3 % 3 0 84 3 12500
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 0:6 1 0 1 6 0 6 0 % 1 0 52 6 12500
Сцяг Ганконга Марка Фу 1/8 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 0:6 1 0 1 6 0 6 0 % 0 0 <50 12500

Статыстыка паводле краін

[правіць | правіць зыходнік]
Краіна 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
Сцяг Англіі Англія 8 удзельнікаў (50 %) 5 удзельнікаў (62.5 %) 4 удзельнікі (100 %) 2 удзельнікі (100 %)
5 перамог — 3 паразы (+3) 4 перамогі — 1 параза (+8) 2 перамогі — 2 паразы (0) 1 перамога — 1 параза (0)
Сэлбі (6:0)
Хокінс (6:3)
Бінэм (6:4)
Трамп (6:4)
О’Саліван (6:5)
Мёрфі (4:6)
Пэры (3:6)
Уолдэн (0:6)
Хокінс (6:2)
Бінэм (6:3)
О’Саліван (6:3)
Трамп (6:5)
Сэлбі (3:6) О’Саліван (6:3)
Хокінс (6:4)
Трамп (4:6)
Бінэм (3:6)
О’Саліван (10:1) Хокінс (1:10)
Сцяг Шатландыі Шатландыя 2 удзельнікі (12.5 %) 1 удзельнік (12.5 %)
1 перамога — 1 параза (0) 0 перамог — 1 параза (-3)
Хігінс (6:4) Магуайр (4:6) Хігінс (3:6)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія 1 удзельнік (6.25 %) 1 удзельнік (12.5 %)
1 перамога — 0 паразаў (+6) 0 перамог — 1 параза (-1)
Робертсан (6:0) Робертсан (5:6)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (6.25 %) 1 удзельнік (12.5 %)
1 перамога — 0 паразаў (+2) 0 перамог — 1 параза (-4)
Ален (6:4) Ален (2:6)
Сцяг Кітая Кітай 2 удзельнікі (12.5 %)
0 перамог — 2 параза (-4)
Дзін (4:6)
Лян (4:6)
Сцяг Уэльса Уэльс 1 удзельнік (6.25 %)
0 перамог — 1 параза (-1)
Уільямс (5:6)
Сцяг Ганконга Ганконг 1 удзельнік (6.25 %)
0 перамог — 1 параза (-6)
Фу (0:6)

Агульная статыстыка

[правіць | правіць зыходнік]
1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 16 8 4 2 16
Колькасць матчаў 8 4 2 1 15
Колькасць фрэймаў 72 (88) 37 (44) 19 (22) 11 (19) 139 (173)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 9 9.25 9.5 11 9.27
Самая буйная перамога 6:0 (2) 6:2 (1) 6:3 (1) 10:1 (1) 10:1 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 1 1 0 0 2
Колькасць брэйкаў 50+ 53 31 16 7 107
Колькасць соценных брэйкаў 11 9 5 1 26
Найвышэйшы брэйк 137 (М. Ален) 140 (Д. Трамп) 130 (Б. Хокінс) 136 (Р. О’Саліван) 140 (Д. Трамп)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 6.63 7.75 8 7 7.13
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 1.38 2.25 2.5 1 1.73
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) 1.36 1.19 1.19 1.57 1.3
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) 6.55 4.11 3.8 11 5.35
  1. BOOK FAST FOR NEXT WEEK’S MASTERS (англ.). World Snooker (22 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2016.
  2. а б PROVISIONAL FORMAT OF PLAY (англ.) (PDF). World Snooker. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2016.
  3. VIP & CORPORATE HOSPITALITY TICKETS (англ.). World Snooker. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.