Перайсці да зместу

Субрахманьян Чандрасекар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Субрахманьян Чандрасекар
там.: சுப்பிரமணியன் சந்திரசேகர
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1910(1910-10-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1995(1995-08-21)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька CS Ayyar[d][4]
Жонка Lalitha Doraiswamy[d][5]
Род дзейнасці матэматык, фізік, астраном, астрафізік, навуковы работнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астрафізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ральф Фаўлер
Член у
Узнагароды
Padma Vibhushan in science & engineering

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1944)

медаль Коплі

Каралеўскі медаль[d] (1962)

Нобелеўская прэмія па фізіцы

медаль Генры Дрэйпера[d] (1971)

прэмія Генры Норыса Расела[d] (1949)

залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства Нацыянальны навуковы медаль ЗША

медаль Карла Шварцшыльда[d] (1986)

медаль Кэтрын Брус (1952)

прэмія Томала[d] (1981)

Гібсаўская лекцыя[d] (1946)

прэмія Румфарда[d] (1957)

медаль Шрынівасы Рамануджана[d] (1962)

Gordon J. Laing Award[d] (1989)

прэмія Марселя Гросмана[d] (1994)

прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1969)

прэмія Дэні Хайнемана ў галіне матэматычнай фізікі[d] (1974)

прэмія Адамса[d] (1948)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (чэрвень 1979)

Сіліманаўская лекцыя[d] (1962)

лекцыя Карла Янскага[d] (1978)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Субрахманьян Чандрасекар (Subrahmanyan Chandrasekhar; 19 кастрычніка 1910, г. Лахор, Індыя, цяпер у Пакістане — 21 жніўня 1995) — амерыканскі астрафізік-тэарэтык. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства (1933), Лонданскага каралеўскага таварыства (1944), Нацыянальнай АН ЗША (1955).

Скончыў Мадраскі ўніверсітэт (1930) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1933). 3 1936 у ЗША. 3 1937 ў Чыкагскім універсітэце (у 1937—64 у Ёркскай абсерваторыі).

Навуковыя працы па ўнутранай будове і дынаміцы зорак, радыяцыйным пераносе, гідрадынамічнай і гідрамагнітнай устойлівасці, агульнай тэорыі адноснасці. Даказаў існаванне гранічнай масы для белых карлікаў (1931), пасля перавышэння якой пачынаецца гравітацыйны калапс. Распрацаваў тэорыю зорак з ізатэрмічным ядром (тэорыя Чандрасекара — Шонберга, 1942). Даследаваў мвханізмы пераносу і рассеяння выпрамянення ў планетных атмасферах (тэорыя Козырава — Чандрасекара, 1934; эфект Собалева — Чандрасекара, 1946).

Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з У. А. Фаўлерам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1966). Яго імем названы малая планета і касмічная рэнтгенаўская абсерваторыя «Чандра», запушчаная НАСА у 1999.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Subrahmanyan Chandrasekhar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
  4. Parameswaran U. C.V. Raman : A BiographyPenguin India, 2011.
  5. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. а б https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 83.
  7. а б в г д https://doi.org/10.1098/rsbm.1996.0006 — С. 82.
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. NNDB — 2002.
  10. twas.org
  • Касцюковіч М. Чандрасекар // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003. С. 215.