Перайсці да зместу

Уладзімір Анатольевіч Зубкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Анатольевіч Зубкоў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя грэка-рымская барацьба
Клуб Burevestnik[d]
Нарадзіўся 30 красавіка 1948(1948-04-30) (76 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнер Garry Vasilievich Nikolayonok[d]
Рост 150 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Срэбра Эдмантан 1970 да 48 кг
Золата Сафія 1971 да 48 кг
Золата Тэгеран 1973 да 48 кг
Золата Катавіцы 1974 да 48 кг
Золата Мінск 1975 да 48 кг
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Катавіцы-1972 да 48 кг
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Заслужаны майстар спорту СССР
Заслужаны майстар спорту СССР

Уладзімір Анатольевіч Зубкоў (30 красавіка 1948 Новасібірск, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю, трэнер, чатырохкратны чэмпіён свету (1971, 1973, 1974, 1975), прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1971).

Уладзімір Зубкоў пачаў займацца спортам у родным горадзе Новасібірску. Першы трэнер — Віктар Кузняцоў. Рост 150 см. Выступаў у найлягчэйшай вазе.

На міжнародных спаборніцтвах Зубкоў адразу выявіў сябе як выдатны барэц. На чэмпіянаце свету па барацьбе 1970 года, у Эдмантане, дэбютант Уладзімір Зубкоў дабраўся да фіналу, дзе саступіў вопытнаму Георгэ Берчану, з Румыніі, які стаў двухразовым чэмпіёнам. Пасля гэтага Зубкоў выйграў чатыры запар чэмпіянату свету: 1971, 1973, 1974 і 1975 гадоў (у 1972 годзе чэмпіянат не праводзіўся з-за алімпіяды).

Скончыў у 1974 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Сімвалічна, што на апошнім чэмпіянаце свету 1975 года ў Мінску, ён узяў рэванш у таго ж Георгэ Берчану, стаўшы чатырохкратным чэмпіёнам свету.

У 1977 годзе Уладзімір Зубкоў завяршыў спартыўную кар’еру. З 1978 года трэнер. З 1981 года ў Рэспубліканскай комплекснай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Працаваў са зборнай Беларусі. У наш час — трэніруе зборную Аўстрыі па барацьбе [1].

Зноскі