Перайсці да зместу

Філіп Шарп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп Элэн Шарп
англ.: Phillip Allen Sharp
Філіп Шарп, 2006 год
Філіп Шарп, 2006 год
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1944(1944-06-06)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, малекулярны біёлаг, выкладчык універсітэта, хімік, біяхімік
Навуковая сфера малекулярная біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Вядомыя вучні Эндру Фаер
Вядомы як адкрыццё перарывістай структуры гена
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фі́ліп Э́лэн Шарп (англ.: Phillip Allen Sharp, нар. 6 чэрвеня 1944(1944-06-06)[1][2][…], Фалмут[d], Кентукі) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1993 годзе разам з Р. Робертсам «за адкрыццё, незалежна адзін ад аднаго, перарывістай структуры гена».

Філіп Шарп нарадзіўся 6 чэрвеня 1944 года ў горадзе Фалмут (штат Кентукі). Скончыў Ілінойскі ўніверсітэт у 1969 годзе. З 1969 па 1971 год працаваў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, а затым у Лабараторыі ў Колд Спрынг Харбар пад кіраўніцтвам Джэймса Уотсана. З 1974 года прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У 1982-1991 гадах дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў.

Аўтар навуковых прац па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных.

Адначасова і незалежна ад Р. Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Лонданскага каралеўскага таварыства (2011).[4]

Шарп пабраўся шлюбам з Эн Холкамб у 1964 годзе. У іх трое дачок.

Некаторыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Petersen C.P., Bordeleau M.E., Pelletier J., Sharp P.A. (17 February 2006). "Short RNAs Repress Translation after Initiation in Mammalian Cells". Mol Cell. 21 (4): 533–42. doi:10.1016/j.molcel.2006.01.031. ISSN 1097-2765. PMID 16483934.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  • Johnson D.M., Yamaji S., Tennant J., Srai S.K., Sharp P.A. (28 March 2005). "Regulation of Divalent Metal Transporter Expression in Human Intestinal Epithelial Cells Following Exposure to Non-haem Iron". FEBS Lett. 579 (9): 1923–9. doi:10.1016/j.febslet.2005.02.035. PMID 15792797.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  • Neilson J.R., Sharp P.A. (April 2005). "Herpesviruses Throw a Curve Ball: New Insights into microRNA Biogenesis and Evolution". Nat Methods. 2 (4): 252–4. doi:10.1038/nmeth0405-252. PMID 15782215.
  • Lee K.B., Sharp P.A. (7 December 2004). "Transcription-dependent Polyubiquitination of RNA Polymerase II Requires Lysine 63 of Ubiquitin". Biochemistry. 43 (48): 15223–9. doi:10.1021/bi048719x. PMID 15568815.
  • Mansfield J.H., Harfe B.D., Nissen R., Obenauer J., Srineel J., Chaudhuri A., Farzan-Kashani R., Zuker M., Pasquinelli A.E., Ruvkun G., Sharp P.A., Tabin C.J., McManus M.T. (October 2004). "MicroRNA-responsive 'Sensor' Transgenes Uncover Hox-like and Other Developmentally Regulated Patterns of Vertebrate MicroRNA Expression". Nat. Genet. 36 (10): 1079–83. doi:10.1038/ng1421. PMID 15361871.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)

Зноскі

  1. а б Phillip A. Sharp // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Phillip Allen Sharp // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б NNDB — 2002.
  4. Royal Society. Royal Society. Праверана 20 сакавіка 2010.
  5. CSHL Double Helix Medal Honoree Архівавана 17 сакавіка 2012.
  6. Benjamin Franklin Medal for Distinguished Achievement in the Sciences Recipients. American Philosophical Society. Праверана 27 лістапада 2011 (2011-11-27).