Чэмпіянат свету па футболе 2014 (узнагароды)
Дадзены артыкул апісвае ўзнагароды чэмпіянату свету па футболе, што праходзіў у Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 года. Наступныя ўзнагароды будуць дадзены па завяршэнні турніру:
Залаты Мяч[правіць | правіць зыходнік]
Залаты мяч — прыз, які ўручаецца лепшаму гульцу чэмпіянату свету. Напярэдадні фіналу спецыяльная камісія ФІФА складае спіс лепшых гульцоў, з яго прадстаўнікі акрэдытаваных СМІ выбіраюць лепшага футбаліста. Пераможца атрымлівае «Залаты мяч»; гульцы якія занялі другое і трэцяе месца атрымліваюць «Срэбны мяч» і «Бронзавы мяч» адпаведна[1].
11 ліпеня 2014 спецыяльная камісія ФІФА абвясціла спіс дзесяці кандыдатаў на Залаты мяч чэмпіянату свету па футболе 2014[2]:
- Анхель Дзі Марыя
- Матс Хумельс
- Філіп Лам
- Тоні Кроас
- Ліянель Месі
- Хаўер Маскерана
- Томас Мюлер
- Неймар
- Ар’ен Робен
- Хамес Радрыгес
Залатая Буца[правіць | правіць зыходнік]
Залатая буца — узнагарода, якая ўручаецца лепшага бамбардзіру (аўтару найбольшай колькасці мячоў) чэмпіянату свету. Пры роўнасці паказчыкаў прыз уручаецца гульцу, творцу найбольшай колькасці галявых пасаў у параўнанні з канкурэнтамі. Калі і гэтыя паказчыкі роўныя, то прыярытэт аддаецца футбалісту, які правёў менш хвілін на поле, чым іншыя суіскальнікі прыза.
- 6 галоў
|
- 5 галоў
|
- 4 галы
|
- 3 галы
Залатыя Пальчаткі[правіць | правіць зыходнік]
Залатыя пальчаткі — ўзнагарода, якая ўручаецца лепшаму брамніку турніру. Да 2010 года прыз насіў імя савецкага брамніка Льва Яшына. Лаўрэат ўзнагароды выбіраецца спецыяльнай камісіяй ФІФА па выніках іх брамавай «працы» на турніры.[3] Нягледзячы на тое, што брамнікі маюць уласную ўзнагароду, яны таксама застаюцца прэтэндэнтамі на Залаты мяч. Адзіным уладальнікам двух гэтых прызоў стаў Олівер Кан ў 2002 годзе.
11 ліпеня 2014 спецыяльная камісія ФІФА абвясціла спіс трох кандыдатаў на Залатыя пальчаткі чэмпіянату свету па футболе 2014[4]:
Лепшы малады гулец[правіць | правіць зыходнік]
Узнагарода лепшаму маладому гульцу упершыню з'явілася ў 2006 годзе. Першым лаўрэатам стаў Лукаш Падольскі[5]. Узнагарода прысуджаецца лепшаму гульцу ва ўзросце да 21 года ўключна. Выбар гульца ажыццяўляецца спецыяльнай камісіяй ФІФА.
11 ліпеня 2014 спецыяльная камісія ФІФА абвясціла спіс трох кандыдатаў на прыз лепшаму маладому гульцу чэмпіянату свету па футболе 2014[6]:
FIFA Fair Play Trophy[правіць | правіць зыходнік]
Прэмія сумленнай гульні (FIFA Fair Play Trophy) - ўзнагарода камандзе, якая прадэманстравала на сусветным першынстве лепшыя аспекты Fair Play. У якасці кандыдатаў разглядаюцца каманды, якія прайшлі другі этап фінальнай часткі чэмпіянату свету.
Гулец матчу[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ adidas Golden Ball Архівавана 15 ліпеня 2014.
- ↑ adidas Golden Ball candidates announced Архівавана 25 чэрвеня 2017.
- ↑ adidas Golden Glove Архівавана 16 ліпеня 2014.
- ↑ Finalists in contention for Golden Glove Архівавана 25 чэрвеня 2017.
- ↑ Hyundai Young Player Award Архівавана 19 студзеня 2015.
- ↑ Depay, Pogba and Varane make up Hyundai Young Player Award shortlist Архівавана 12 красавіка 2018.