Перайсці да зместу

Юкатанскі праліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юкатанскі праліў
англ.: Yucatán Channel
Характарыстыкі
Шырыня217 км
Даўжыня55 км
Найбольшая глыбіня2 779 м
Размяшчэнне
21°34′42″ пн. ш. 85°54′27″ з. д.HGЯO
ЗвязваеМексіканскі заліў, Карыбскае мора
Раздзяляевостраў Куба і паўвостраў Юкатан 
Краіны
Юкатанскі праліў (Атлантычны акіян)
Юкатанскі праліў
Юкатанскі праліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Від Мексіканскага заліва; бачны Юкатанскі праліў

Юката́нскі праліў — марскі праліў паміж паўвостравам Юкатан і востравам Куба. Злучае Мексіканскі заліў і Карыбскае мора ў заходняй частцы апошняга.

Найменшая шырыня праліва 217 км — адлегласць паміж мысам Сан-Антоніа на захадзе Кубы і мысам Каточэ, самай паўночнай кропкай паўвострава Юкатан. Даўжыня каля 55 км. Найбольшая глыбіня 2779 м (каля вострава Куба).

Праз Юкатанскі праліў з поўдня на поўнач праходзіць Юкатанскае цячэнне (працяг Карыбскага цячэння), хуткасць якога складае 2—9 км/г. Гэта плынь абумоўлівае ўзняцце ўзроўню Мексіканскага заліва і выклікае плынь з Мексіканскага заліва праз Фларыдскі праліў — пачатак Гальфстрыма.

Юкатанскі праліў мае вялікае значэнне як суднаходны шлях з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі ў ЗША і Мексіку. Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Канкун (Мексіка) і Ла-Фе (Куба).