Бор, хімічны элемент

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Бор (лац.: Borum) Bхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 5; атамная маса 10,81.

Уяўляе сабой крышталічнае рэчыва шэравата-чорнага колеру. Шчыльнасць 2340 кг/м³, тэмпература плаўлення 2075 °C. У прыродзе бор складаецца з двух стабільных ізатопаў: 10B і 11B.

Атрыманы ў 1808 годзе Л. Ж. Гей-Люсакам і Л. Ж. Тэнарам.

[правіць] Прыродныя крыніцы

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў з кіслародам: борная кіслата (мінерал сасалін), бура (тынкал) і інш. У вадзе акіянаў утрымліваецца 4,6 мг/л бору. Радовішчы ў Італіі, Германіі, Казахстане, ЗША (Каліфорнія).

[правіць] Прымяненне

  • У злучэннях з металамі ўтварае звышцвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы.
  • Сінтэтычныя алмазы.
  • Рэгуляцыйныя стрыжні для атамных рэактараў (паглынае нейтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзялення ўрану).

Мікраэлемент. Уносіцца ў глебу як мікраўгнаенне.

[правіць] Літаратура

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 44. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах