Караль Станіслаў Радзівіл (1669-1719)
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Шляхціч}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719 Бяла Падляска) – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
З роду Радзівілаў. Нарадзіўся ў сям'і Міхала Казіміра Радзівіла і Кацярыны Сабескай. 6 сакавіка 1691 года ў Вільне ажаніўся з Ганнай Кацярынай Радзівіл з Сангушкаў.
З 1698 вялікі канцлер літоўскі, з 1690 падканцлер літоўскі, вялікі канюшы літоўскі з 1686, вялікі стольнік літоўскі з 1685, віленскі цівун.
Падчас Паўночнай вайны - прыхільнік Аўгуста Моцнага.
3 1689 ардынат нясвіжскі і алыцкі. З'яўляецца бацькам Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі і Гераніма Радзівіла.
Кавалер ордэна Белага арла з 1705 года.
[правіць] Літаратура
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
- Jerzy Jan Lerski: Historical dictionary of Poland, 966–1945. Westport 1996, S. 463.
| Папярэднікі | Караль Станіслаў Радзівіл | Наступнікі |
| Дамінік Мікалай Радзівіл | Вялікі канцлер літоўскі 1698—1719 |
Міхал Сервацы Вішнявецкі |