Разалін Сасмэн Ялаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Разалін Сасмэн Ялаў
англ.: Rosalyn Sussman Yalow
Rosalyn Yalow.jpg
Разалін Ялаў у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)
Дата нараджэння:

19 ліпеня 1921(1921-07-19)

Месца нараджэння:

Манхэтан, Нью-Ёрк, ЗША

Дата смерці:

30 мая 2011(2011-05-30) (89 гадоў)

Месца смерці:

Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

Біяфізіка

Месца працы:

Шпіталь Бронкса пры кіраванні справамі ветэранаў

Альма-матэр:

каледж Хантэр
Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане-Шампэйне

Вядомы як:

распрацавала радыеімуналагічны метад

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1977)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)

Разалін Сасмэн Я́лаў (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША - 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э.В.Шалі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс1972 з'яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968-1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979-1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.

Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялаў выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі - ЯЯ / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2004. - 472 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]