Перайсці да зместу

Дзяніс Аляксандравіч Палякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:12, 23 лістапада 2019, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (абнаўленне звестак)
Футбол
Дзяніс Палякоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Аляксандравіч Палякоў
Нарадзіўся 17 красавіка 1991(1991-04-17)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 74 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Урал
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2007 — 2011 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 55 (0)
2012 — 2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 134 (6)
2018 Рэспубліка Кіпр АПОЭЛ (Нікасія) 16 (0)
2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 8 (1)
2019 — Расія Урал (Екацярынбург) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 5 (0)
2010 — Беларусь Беларусь 42 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Палякоў (нар. 17 красавіка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера

Клубная

З 2007 года гуляў за салігорскі «Шахцёр», у пачатку 2010 года дзякуючы Эдуарду Малафееву ўпершыню трапіў у асноўны склад і хутка там замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы.

10 снежня 2011 года было заключана пагадненне аб пераходзе Палякова ў барысаўскі БАТЭ[4]. У Барысаве спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але потым стаў асноўным правым абаронцам.

Пачатак сезона 2013 быў прапушчаны з-за траўмы, і толькі з чэрвеня Дзяніс стаў трывала трапляць у асноўны склад. У другой палове 2013 выступаў як цэнтральны абаронца, на гэтай пазіцыі чаргаваўся з Віталем Гайдучыкам і Ягорам Філіпенкам.

З пачатку сезона 2014 канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У другой палове сезона 2015, у сувязі з траўмай Максіма Жаўнерчыка, выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У пачатку сезона 2016 прапусціў шэраг матчаў з-за траўмы, пазней вярнуўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ да 2020 года[6]. У сезоне 2017/18 разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпра. Аднак, не быў уключаны ў заяўку на еўракубкі на сезон 2018/19, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з кіпрскім клубам[7].

Неўзабаве пасля зыходу з АПОЭЛа стаў трэніравацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў іграком барысаўскага клуба[8]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Урал»[9].

Міжнародная

У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, і толькі пасля гэтага быў запрошаны ў моладзевую зборную Беларусі, гуляў на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную на Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане.

Дасягненні

Зноскі

Спасылкі