Латарынгскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латарынгскі ўніверсітэт
фр.: Université de Lorraine
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Lorraine
Міжнародная назва англ.: University of Lorraine
Заснаваны 1572
Год рэарганізацыі 2012
Студэнты 60 404[1]
Размяшчэнне Нансі
Сайт univ-lorraine.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Латарынгскі ўніверсітэт (фр.: Université de Lorraine) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нансі.

Агульная характарыстыка

Універсітэт заснаваны ў 1572 годзе ў Мецы, затым быў пераведзены ў 1769 годзе ў Нансі і адноўлены ў 1852 годзе. Размешчаны ў асноўным у Нансі і Мецы. Установа з багатай гісторыяй, Латарынгскі ўніверсітэт некалькі разоў зачыняўся і аднаўляўся пасля Вялікай французскай рэвалюцыі і быў падзелены пасля мая 1968 года. Пачынаючы з 2005 года вышэйшыя навучальныя ўстановы Латарынгіі (уключаючы Універсітэт Нансі I, Універсітэт Нансі II і Універсітэт Поля Верлена ў Мецы) пачалі працэс зліцця, у выніку якога 1 студзеня 2012 года быў утвораны цяперашні універсітэт. Па стане на 2020 год Латарынгскі ўніверсітэт аб'ядноўваў амаль 60 тысяч студэнтаў і амаль 7 тысяч навукова-педагагічных працаўнікоў.

Структура

  • Калегіум мастацтваў, моў і літаратур
  • Калегіум права, эканомікі і ўпраўлення
  • Калегіум "Латарынгскі нацыянальны політэхнічны інстытут"
  • Калегіум інавацыйнага менеджменту
  • Калегіум "Інтэрфэйс"
  • Калегіум навук аб здароўі
  • Калегіум навук і тэхналогій
  • Калегіум сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
  • Тэхналагічны калегіум

Зноскі

Спасылкі