Савойска-Манбланскі ўніверсітэт
| Савойска-Манбланскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| фр.: Université Savoie-Mont-Blanc | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université Savoie-Mont-Blanc |
| Міжнародная назва | англ.: Savoy Mont Blanc University |
| Заснаваны | 1979 |
| Студэнты | 14 735[1], 13 511[2], 10 983[3], 12 478[3], 14 320[3], 14 735[3], 11 289[3], 11 650[3], 11 890[3], 13 877[3], 13 213[3], 13 511[3], 11 016[3], 12 611[3], 14 744[3], 11 493[3], 12 487[3], 13 774[3], 14 187[3] і 14 498 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ансі, Шамберы |
| Сайт | univ-smb.fr |
Савойска-Манбланскі ўніверсітэт (фр.: Université Savoie-Mont-Blanc) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Ансі і Шамберы.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа раней была вядома таксама як Савойскі ўніверсітэт ці Універсітэт Шамберы. Універсітэт размешчаны ў дэпартаментах Савоя і Верхняя Савоя.
Шматпрофільная ВНУ, яна штогод рыхтуе больш за 15 000 студэнтаў у галіне навукі і тэхнікі, мастацтва, моў і літаратуры, права, эканомікі, менеджменту, гуманітарных і сацыяльных навук. Даследаванні праводзяцца ў 19 навукова-даследчых лабараторыях.
На нацыянальным узроўні ён займае 12-е месца сярод найлепшых універсітэтаў Францыі і 1-е месца па колькасці студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у агульнаеўрапейскай праграме Erasmus. Акрамя таго, універсітэт шэсць разоў згадваецца ў сусветным Шанхайскім рэйтынгу, дзе знаходзіцца паміж 800-м і 900-м месцамі.
Ён быў створаны ў 1979 годзе з універсітэцкіх каледжаў, створаных у 1960 годзе. 27 мая 2014 года савет дырэктароў установы прагаласаваў за змену назвы ўстановы. У 2015 годзе Савойскі ўніверсітэт стаў Савойска-Манбланскім ўніверсітэтам.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
- ↑ Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la recherche — French Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савойска-Манбланскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы