Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт
| Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| фр.: Université catholique de Lyon | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université catholique de Lyon |
| Міжнародная назва | англ.: Catholic University of Lyon |
| Заснаваны | 1875 |
| Рэктар | Grégory Woimbée[d] |
| Студэнты | 11 700 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ліён |
| Сайт | ucly.fr |
Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Lyon) — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай ў горадзе Ліён.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фармальна — Ліёнскі каталіцкі інстытут — у Францыі недзяржаўныя ВНУ не маюць права называцца ўніверсітэтамі) з’яўляецца прыватнай вышэйшай навучальнай установай Рымска-Каталіцкай Царквы. Установа з’яўляецца асацыяваным членам аб’яднання ВНУ рэгіёна «Ліёнскі ўніверсітэт». Навучальныя курсы прыводзяць да атрымання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі галоўным чынам у рамках пагадненняў з дзяржаўнымі ўніверсітэтамі і ў абмежаванай колькасці выпадкаў — уласных дыпломаў установы. Яна мае права выдаваць толькі «кананічныя» ступені (дыпломы ад імя Ватыкана, гэта значыць ад імя дзяржавы, якая падпісала Балонскае пагадненне) па каталіцкай тэалогіі і філасофіі. Прапануе 131 курсы, у тым ліку 57 бакалаўрскіх курсаў, 31 магістарскі курс і інш.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт прававыхя, палітычных і сацыяльных навук
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Факультэт філасофіі, псіхалогіі і адукацыі
- Факультэт літаратуры і моў
- Факультэт навук
- Факультэт тэалогіі і рэлігійных навук
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы