Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена
(3-і Ліёнскі ўніверсітэт)
фр.: Université Jean-Moulin-Lyon-III
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Jean-Moulin-Lyon-III
Міжнародная назва англ.: Jean Moulin University Lyon 3
Заснаваны 1973
Студэнты 26 754[1]
Размяшчэнне Ліён
Сайт univ-lyon3.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліёнскі ўніверсітэт імя Жана Мулена (фр.: Université Jean-Moulin-Lyon-III) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт, вядомы таксама як 3-і Ліёнскі ўніверсітэт, узнік у пачатку 1970-х гадоў у выніку расколу калектыву 2-га Ліёнскага ўніверсітэта пасля падзей мая 1968 года. Універсітэт быў афіцыйна створаны ў 1973 годзе. Ён быў арганізаваны па кансерватыўнай мадэлі, у адпаведнасці з якой дзейнічалі «старыя» французскія ўніверсітэты да падзей 1968 года. Універсітэт вядомы сваімі крайне правымі поглядамі, некаторых выкладчыкаў нават абвінавачвалі ў расізме ці антысемітызме, што прыводзіла да шматлікіх праверак установы з боку міністэрства адукацыі Францыі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт права
  • Факультэт філасофіі
  • Факультэт літаратуры і цывілізацый
  • Факультэт моў
  • Інстытут дзелавога адміністравання
  • Міжнародны інстытут франкафоніі
  • Тэхналагічны інстытут

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]