Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня
| Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня (3-ці Бардоскі ўніверсітэт) | |
|---|---|
| фр.: Université Bordeaux-Montaigne | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université Bordeaux-Montaigne |
| Міжнародная назва | англ.: Bordeaux Montaigne University |
| Заснаваны | 1971 |
| Студэнты | 16 708[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Бардо |
| Узнагароды | |
| Сайт | u-bordeaux-montaigne.fr |
Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня (фр.: Université Bordeaux-Montaigne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бардо.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў створаны ў 1970 годзе ў выніку падзелу Бардоскага ўніверсітэта на тры асобныя ВНУ. Першапачатковага будынка на 33 000 м² даволі хутка стала мала, улічваючы павелічэнне колькасці студэнтаў, што прывяло да шэрагу дапаўненняў, сярод якіх варта ўзгадаць будаўніцтва спецыялізаваных даследчых цэнтраў (Цэнтр навук пра чалавека ў 1974 годзе, Дом мастацтваў у 1994 годзе і інш.). Гэта істотна не палепшыла «перанаселенасць» універсітэта, што прывяло да новага этапу будаўніцтва ў 1990-я гады. У 1990 годзе ўніверсітэт атрымаў назву ў гонар Мішэля дэ Мантэня. 1 верасня 2010 года ўніверсітэт правёў буйную рэарганізацыю, скараціўшы колькасць факультэтаў з 11 да 3 шляхам зліцця.
Універсітэт вядомы актыўнымі выступленнямі і страйкамі сваіх студэнтаў і выкладчыкаў па розных пытаннях сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага жыцця горада і краіны, з-за чаго праца ўніверсітэта даволі часта блакуецца.
У верасні 2010 года савет універсітэта прагаласаваў супраць праекта зліцця ўстановы з Бардоскім універсітэтам, баючыся, што зліццё прывядзе да моцнага дысбалансу сродкаў паміж дакладнымі і гуманітарнымі навукамі. У канцы красавіка 2013 года новая каманда кіраўніцтва ўстановы правяла ўніверсітэцкі рэферэндум па пытанні аб удзеле ў праекце адзінага ўніверсітэта ў Бардо: колькасць галасоў «супраць» перавысіла 85 %. 12 сакавіка 2014 года ўніверсітэт, які да гэтага зваўся таксама Універсітэтам Бардо III, быў канчаткова перайменаваны ў Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня з-за завяршэння зліцця трох астатніх універсітэтаў Бардо ў адзіны Бардоскі ўніверсітэт. Такім чынам, з 2014 года ў Бардо функцыянуюць два ўніверсітэты: Бардоскі ўніверсітэт і Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Гуманітарных навук
- Моў і цывілізацый
- Тэрытарыяльныя і камунікатыўныя навукі
Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Тэхналагічны інстытут
- Інстытут журналістыкі
- Інстытут планавання, турызму і ўрбаністыкі
- Інстытут навук аб інфармацыі і камунікацыях
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы