Тулонскі ўніверсітэт
| Тулонскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| фр.: Université de Toulon | |
| |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université de Toulon |
| Міжнародная назва | англ.: University of Toulon |
| Заснаваны | 1979 |
| Студэнты | 11 014[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Тулон |
| Сайт | univ-tln.fr |
Тулонскі ўніверсітэт (фр.: Université de Toulon) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тулон.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт спецыялізуецца на выкладанні тэхнічных навук, права, эканомікі, фізкультуры і спорту, гуманітарных навук і навучае агулам каля 10 000 студэнтаў у гэтых галінах. Першыя навучальныя падраздзяленні былі створаны ў 1968 годзе на сельскагаспадарчых тэрыторыях у 20 га. На гэтых землях, напалову лес, напалову вінаграднік, першапачаткова размяшчаўся замак Сен-Мішэль, былая летняя рэзідэнцыя сеньёраў дэ Ла Гардэ ў XVI стагоддзі. Гэты дамен быў прададзены гораду Тулон, які зрабіў яго зямлёй універсітэта. Новыя структурныя падраздзяленні былі раскіданыя па ўсім дэпартаменце: Тулон, Ла-Валет, Драгіньян і Сен-Рафаэль. Універсітэт змяніў назву ў 2004 годзе і стаў Паўднёвым універсітэтам Тулон-Вар. Ён зноў змяніў назву ў 2013 годзе і зноў стаў проста Тулонскім універсітэтам.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт навукі і тэхнікі
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Факультэт літаратуры і гуманітарных навук
- Факультэт інфармацыйна-камунікацыйных навук
- Факультэт па навуках і тэхніцы фізічнай і спартыўнай дзейнасці
- Інжынерная школа
- Інстытут бізнес-адміністравання
- Тэхналагічны інстытут
- Інстытут бесперапыннага навучання
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тулонскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
