По-Адурскі ўніверсітэт
По-Адурскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Pau et des pays de l'Adour | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Pau et des pays de l'Adour |
Міжнародная назва | англ.: University of Pau and the Adour Region |
Заснаваны | 1970 |
Студэнты | 12 629[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | По |
Сайт | univ-pau.fr |
![]() |
По-Адурскі ўніверсітэт (фр.: Université de Pau et des pays de l'Adour, літаральна Універсітэт По і Адурскага краю) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе По.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад По мае даўнія адукацыйныя традыцыі, якія ўзыходзяць да XVI стагоддзя. У 1549 годзе быў заснаваны каледж мастацтваў, а ў 1564 годзе — пратэстанцкая акадэмія. Гэтая акадэмія была ператворана ва ўніверсітэт у 1583 годзе, але была закрыта пасля далучэння Беарна да Францыі ў 1620 годзе.
Стагоддзем пазней, у 1722 годзе, быў створаны Беарнскі ўніверсітэт, які складаўся з факультэтаў мастацтваў, права і тэалогіі. Ён знік, як і ўсе іншыя французскія ўніверсітэты, 15 верасня 1793 года ў часы Вялікай французскай рэвалюцыі. Пазней, у 1809 годзе, у часы Напалеона І, у По была ўтворана новая акадэмія, якая была закрыта ў 1848 годзе падчас Другой рэспублікі.
У 1946 годзе ў По размясціўся філіял Бардоскага ўніверсітэта пад назвай «Інстытут юрыдычных і эканамічных даследаванняў» з 67 вучнямі. Дванаццацю гадамі пазней быў створаны Інстытут літаратуры і гуманітарных навук. У тым жа годзе горад таксама набыў землю і нерухомасць, каб стварыць там новы кампус. У наступным годзе ствараецца навуковы каледж, які прымае сваіх вучняў у новым кампусе.
Універсітэт у яго цяперашнім выглядзе быў створаны ўказам прэзідэнта Францыі ў 1970 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Права, эканомікі, менеджменту
- Літаратуры, моў, гуманітарных навук і спорту
- Навукі і тэхнікі
- Міждысцыплінарны (у некалькіх іншых гарадах)
- Навукі і тэхнікі Баскскага ўзбярэжжа
Інстытуты і школы
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальная вышэйшая школа інжынерыі прамысловых тэхналогій
- Аквітанскі вышэйшы інстытут будаўніцтва і грамадскіх работ
- Інстытут карпаратыўнага кіравання
- Тэхналагічны інстытут
- Адурскі тэхналагічны інстытут
Зноскі
- ↑ ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме По-Адурскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы