Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна
Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна | |
---|---|
фр.: Université de Picardie Jules-Verne | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Picardie Jules-Verne |
Міжнародная назва | англ.: University of Picardy Jules Verne |
Заснаваны | 1970 |
Студэнты | 27 490[1] |
Размяшчэнне | Ам’ен |
Сайт | u-picardie.fr |
![]() |
Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна (фр.: Université de Picardie Jules-Verne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ам’ен.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку 1960-х гадоў у Ам’ене былі чатыры навучальныя ўстановы: нацыянальная медыцынская і фармацэўтычная школа, юрыдычная школа, філалагічная школа і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Па прычыне таго, што гэтыя навучальныя ўстановы не давалі магчымасць атрымаць поўную вышэйшую адукацыю, у сярэдзіне 1960-х гадоў было прынята рашэнне адрадзіць Ам’енскую акадэмію, якая была заснавана ў 1848 годзе, і стварыць факультэты медыцыны, філалогіі, гуманітарных навук, эканомікі і права. У 1970 годзе дадзеная ВНУ атрымала статус ўніверсітэта. У 1991 годзе ўніверсітэт быў названы ў гонар Жуля Верна.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт гісторыі і геаграфіі
- Факультэт моў і замежных культур
- Факультэт філасофіі і гуманітарных навук
- Філалагічны факультэт
- Факультэт фізічнай культуры і спорту
- Факультэт эканомікі і менеджменту
- Факультэт паліталогіі і права
- Факультэт дакладных навук
- Факультэт медыцыны
- Факультэт фармацэўтыкі
Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]
- Інстытут навукі і тэхнікі
- Інстытут бізнес-адміністравання
- Інстытут па падрыхтоўцы дзяржаўных служачых
- Тэхналагічны інстытут у Ам’ене
- Тэхналагічны інстытут ва Уазе
- Тэхналагічны інстытут у Эне
- Інстытут трэцяга веку
- Інстытут па падрыхтоўцы прафесараў
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJS, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы