Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі
Выгляд
Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі | |
---|---|
фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli |
Міжнародная назва | англ.: University of Corsica Pasquale Paoli |
Заснаваны | 1765 |
Год рэарганізацыі | 1981 |
Студэнты | 4 183[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Корсіка |
Сайт | univ-corse.fr |
Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі (фр.: Université de Corse-Pascal-Paoli) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў некалькіх гарадах на Корсіцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт адчыніў свае дзверы 3 студзеня 1765 года падчас перыяду незалежнасці Корсікі. У свой час Вальтэр, Русо і Мантэск’ё наведвалі яго з візітамі. У 1768 годзе ён быў закрыты з пачаткам французскага панавання на Корсіцы. Пасля шматлікіх скаргаў і пратэстаў ён быў зноў адкрыты толькі ў 1981 годзе. Вучэльня названа ў гонар Паскаля Паолі, карсіканскага палітычнага і ваеннага дзеяча, старшыні ўрада Карсіканскай Рэспублікі ў 1755—1769 гадах.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мовазнаўства, мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт правазнаўства і паліталогіі
- Факультэт навукі і тэхнікі
Інстытуты і школы
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут здароўя
- Тэхналагічны інстытут
- Школа менеджменту і эканомікі / Інстытут дзелавога адміністравання
- Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і выхавання
- Інжынерная школа
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы