Аб’яднаная грамадзянская партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аб'яднаная грамадзянская гартыя
Обьединенная гражданская Партия (Беларуси).jpg
Лідар Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька
Дата заснавання 1 кастрычніка 1995
Штаб-кватэра Мінск, вул. В. Харужай, 22, кабінет № 1701; тэл. 289-50-09
Ідэалогія лібералізм
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны саюз
Саюзнікі і блокі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы
Колькасць членаў каля 5 тыс.
Дэвіз «Свабода, Уласнасць, Законнасць»
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VI-га склікання
1 / 110
Сайт ucpb.org

Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — палітычная партыя Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

АГП была створаная ў 1995 годзе ў выніку аб’яднання дзвюх партый — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб’яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.).

Партыя мае арганізацыі ва ўсіх абласцях і ў 90 % раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзілі 22 дэпутаты (ніводны з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам парламент). Падчас давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэферэндумам па 61 акрузе, 70 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук Ул. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі незаконна адмененыя прэзідэнтам з мэтай усталявання асабістай дыктатуры.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

АГП з’яўляецца апазіцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іншымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усе асноўныя мерапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.

АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца свобода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм’ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансерватыўнай партыяй Вялікай Брытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб’ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.

АГП супрацоўнічае з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб’яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымліваюць АГП таму, што ведаюць, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных формаў уласнасці.

Члены АГП удзельнічаюць у працы шмат якіх праваабарончых, навуковых, аналітычных і асветніцкіх арганізацый. Распаўсюджванне эканамічнай, палітычнай і правовой інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі розных краін, распрацоўка заканапраэктаў і канцэпцый эканамічных і прававых рэформ.

Партыя не падтрымлівае і асуджае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўніцтва партыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Старшыня партыі — Мікалай Казлоў
  • Ганаровы старшыня АГП — прафесар Станіслаў Антонавіч Багданкевіч, доктар эканамічных навук, былы Старшыня парламенцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», да 1995 г. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
  • Намеснікі Старшыні:
  1. Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі, юрыст, былы Старшыня падкамісіі Вярхоўнага Савета па СМІ;
  2. Павел Данейка, эканаміст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі і менеджменту;
  3. Яраслаў Часлававіч Раманчук, эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 г.
  4. Васіль Шлындзікаў, былы Старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.

Удзел у выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Парламенцкія выбары[правіць | правіць зыходнік]

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Position
1995
9 / 260
2000
0 / 110
0
2004
0 / 110
0 0
2008
0 / 110
0 0
2012
0 / 110
0 0
2016
1 / 110
1 +1

Старшыні партыі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя члены[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]