Аб'яднаная грамадзянская партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці



Аб'яднаная Грамадзянская Партыя
Лагатып
Лідар:

Анатоль Лябедзька

Дата заснавання:

1 кастрычніка 1995 г.

Штаб-кватэра:

Мінск, вул. В.Харужай, 22, кабінет № 1701; тэл. 289-50-09

Ідэалогія:

лібералізм

Саюзнікі і блокі:

АДС

Колькасць членаў:

каля 5 тыс.

Дэвіз:

«Свабода, Уласнасць, Законнасць»

Сайт:

www.ucpb.org

Аб'ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — палітычная партыя Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

АГП была створаная ў 1995 годзе ў выніку аб'яднання дзвюх партый — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб'яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.).

Кіраўніцтва партыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Старшыня партыі — Анатоль Лябедзька, юрыст, былы Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
  • Ганаровы старшыня АГП — прафесар Станіслаў Багданкевіч, доктар эканамічных навук, былы Старшыня парламенцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», да 1995 г. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
  • Намеснікі Старшыні:
  1. Аляксандр Дабравольскі, юрыст, былы Старшыня падкамісіі Вярхоўнага Савета па СМІ;
  2. Павел Данейка, эканаміст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі і менеджменту;
  3. Яраслаў Раманчук, эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 г.
  4. Васіль Шлындзікаў, былы Старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.

Структура партыі[правіць | правіць зыходнік]

Партыя мае арганізацыі ва ўсіх абласцях і ў 90% раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзілі 22 дэпутаты (ніводны з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам парламент). Падчас давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэферэндумам па 61 акрузе, 70% кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук Ул. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77% кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі незаконна адмененыя прэзідэнтам з мэтай усталявання асабістай дыктатуры.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

АГП з'яўляецца апазіцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іньшымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усі асноўныя мерапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Эксперты адзначаюць інтэлектуальны патэнцыял і прафесійны ўзровень НВК як значна вышэйшы за ўзровень цяперашняга ўрада. Большасць экспертаў лічыць, што пасля змены рэжыма значная частка новага ўрада будзе складацца з прадстаўнікоў АГП, прычым менавіта яны ўзначаляць «эканамічны блок» урада. Гэта звязанае з тым, што сярод сяброў АГП вельмі шмат вядомых у краіне і за мяжою эканамістаў, юрыстаў, арганізатараў вытворчасці, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.

АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з'яўляюцца свобода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм'ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансерватыўнай партыяй Вялікай Брытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб'ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.

АГП супрацоўнічае з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб'яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымліваюць АГП таму, што ведаюць, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Прадпрымальнікі таксама ведаюць, што, падтрымаўшы АГП, яны не сутыкнуцца з неабходнасцю ізноўку марнаваць час, сілы і сродкі на тое, каб пераадолець наступствы непісьменных антырыначных рашэнняў улады, як гэта можа адбыцца ў выпадку падтрымкі іньшых палітычных сіл.

Члены АГП удзельнічаюць у працы шмат якіх праваабарончых, навуковых, аналітычных і асветніцкіх арганізацый. Распаўсюджванне эканамічнай, палітычнай і правовой інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі розных краін, распрацоўка заканапраэктаў і канцэпцый эканамічных і прававых рэформ — усё гэтае мы робім пры ўдзеле і падтрымцы зацікаўленых арганізацый і грамадзян. Наўрад ці хто мае сумненні ў тым, што Беларусь вернецца на шлях дэмакратыі і цывілізаванага развіцця. Мы запрашаем да супрацоўніцтва ўжо сёння для таго, каб гэтае адбылося ў бліжэйшы час дзякуючы нашаем сумесным намаганням.

Старшыні партыі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]