Сакаль: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 78: | Радок 78: | ||
2 жніўня 1519 года надалёка ад горада адбылася Бітва пад Сакалем — перамога войска татарскай арды над польска-літоўскім войскам пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, вялікага гетмана Літоўскага. |
2 жніўня 1519 года надалёка ад горада адбылася Бітва пад Сакалем — перамога войска татарскай арды над польска-літоўскім войскам пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, вялікага гетмана Літоўскага. |
||
{{Lvov-obl-stub}} |
|||
{{Львоўская вобласць}} |
{{Львоўская вобласць}} |
||
Версія ад 13:20, 7 лістапада 2019
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сакаль (укр.: Сокаль) — горад раённага значэння Сакальскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Размешчаны ў паўночнай Галічыне, на правым беразе Заходняга Буга.
Гісторыя
На тэрыторыі Сакаля выяўленыя археалагічныя знаходкі эпохі мезаліту, неаліту і бронзы, грэцкія, кельцкія. Сакаль ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1377 годзе як горад Бэлзскага княства. У 1424 г. атрымаў магдэбургскае права — прадастаўленае Земавітам Бэлзскім; з 1462 г. Сакаль — павятовы горад Бэлзскага ваяводства Польшчы, у 1772-1918 належаў да Аўстрыі; у 1939 г. павятовы горад Львоўскага ваяводства. У лютым 1919 баі І корпуса Украінскай Галіцкай Арміі з палякамі, летам 1919 г. Сакаль заняла польскае войска.
У 1930-х гадах існаваў этнаграфічны музей, экспанаты якога ў большасці набыў адвакат д-р Багдан Чайкоўскі ў 1936-1939 гадах (у 1941 закатаваны бальшавікамі). Музей «Чалавек. Зямля. Сусвет» створаны ў 1985 намаганням мужа і жонкі Анатоля і Наталлі Пакацюкіў.
У Сакале да 1951 г. знаходзілася цудатворная ікона Сакальской маці Божай.
Будучы прэзідэнт ЗУНР Яўген Петрушэвіч пасля атрымання ступені доктара права адкрыў адвакацкую канцылярыю ў Сакале (1908 года перанёс сваю адвакацкую канцылярыю з Сакаля да Сколе, дзе неўзабаве стаў пасаднікам горада).
2 жніўня 1519 года надалёка ад горада адбылася Бітва пад Сакалем — перамога войска татарскай арды над польска-літоўскім войскам пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, вялікага гетмана Літоўскага.