Новы Ярычыў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Новы Ярычыў
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
222 м
Насельніцтва
  • 3 002 чал. (2019)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
80465
КААТУУ
4622155600
Новы Ярычыў на карце Украіны ±
Новы Ярычыў (Украіна)
Новы Ярычыў
Новы Ярычыў (Львоўская вобласць)
Новы Ярычыў

Новы Ярычыў (укр.: Новий Яричів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кам’янка-Бугскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Цэнтр пасялковага Савета, размешчаны за 27 км ад Львова, за 38 км ад раённага цэнтра г. Каменка-Бугская і за 6 км ад чыгуначнай станцыі Запыціў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1148 г., але найбольш даставерная першая згадка аб Новым Ярычаве датуецца 1370 г.

У 1618 г. мястэчка атрымлівае магдэбургскае права. 27 сакавіка 1934 г. улады Другой Польскай Рэспублікі надаюсь паселішчу статус горада.

У 1940-1941 і ў 1944-1962 гг. паселішча было цэнтрам Новаярычыўскага раёна Львоўскай вобласці.

У 2001 г. ў мястэчку была адкрыта адрамантаваная школа, якая была пабудавана яшчэ ў 1899 г. у часы, калі Новы Ярычыў разам з усёй Галічыной знаходзіўся ў складзе Аўстра-Венгрыі.

Персаналіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мяцелля Севярын Мадэставіч (1863-1936 гг.) — украінскі ўніяцкі святар, грамадскі дзеяч, дэпутат аўстрыйскага парламента ў Вене ад Галічыны, дэпутат Галіцкага краявога сейма, дэлегат Украінскай Нацыянальнай Рады ЗУНР.
  • Стэфанішын Міхаіл - бацька першай астранаўткі ўкраінскага паходжання Гайдэмары Стефанішын-Пайпер.
  • Цягнібок Яраслаў - бацька ўкраінскага палітыка Алега Цягнібок.
  • Панькевіч Іван Артэмавіч (1887-1958 гг.) - украінскі мовазнаўца, этнограф, грамадскі дзеяч.
  • Пашко Васіль Любаміровіч (1982-2014 гг.) - удзельнік АТО, вайсковец ДУК, удзельнік расійска-ўкраінскай вайны, загінуў пад Амвросіеўкай.
  • Яснагурская Сафія Яўстахіеўна (нар. у 1940 г.) — савецкая спартсменка (лыжныя гонкі, веласпорт, спартыўнае арыентаванне). Майстар спорту СССР.