Перайсці да зместу

Дабратвір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Дабратвір
укр.: Добротвір
Дабратвірская цеплаэлектрастанцыя
Дабратвірская цеплаэлектрастанцыя
50°12′20″ пн. ш. 24°23′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Львоўская вобласць
Раён Чэрванаградскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1951
Першая згадка 1951
ПГТ з 1951
Плошча 2,87 км²
Вышыня цэнтра 206 м
Водныя аб’екты Буг
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 6400 чалавек (2018)
Шчыльнасць 2249,8 чал./км²
Афіцыйная мова украінская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3254
Паштовы індэкс 80411
КААТУУ 4622155300
Паказаць/схаваць карты
Дабратвір (Украіна)
Дабратвір
Дабратвір

Дабратвір (укр.: Добротвір) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Кам’янка-Бугскага раёна, размешчаны ў 50 км на паўночны ўсход ад Львова.

Раней Дабратвірам называлася сяло Стары Дабратвір. Пасёлак пачынаў будавацца разам з Дабратвірскай цеплавой электрастанцыяй у 1951 г. Першая турбіна запрацавала ўжо праз пяць гадоў. Мясцовасць, дзе зводзіўся Дабратвір, раней была моцна забалочаная, і таму хуткімі тэмпамі асушалася.

Цеплаэлектрастанцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 г. на электрастанцыі працавала 1,5 тыс. работнікаў. Дабратвірская цеплавая электрастанцыя — найбуйнейшае ў рэгіёне электрапрадпрыемства, першынец у Заходняй Украіне, 50 адсоткаў вырабленай электраэнергіі экспартуецца ў Польшчу больш за дзесяць гадоў і дае 60 адсоткаў бюджэту раёна. 85% электраэнергіі вырабляецца на вугалі Львоўска-Валынскага басейна з Чэрванаграда, для вытворчасці астатніх выкарыстоўваецца газ.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Уся інфраструктура пасёлка стваралася дзякуючы фінансавай падтрымцы ЦЭЦ. У пасёлку размешчана адна з найбуйнейшых школ Львоўскай вобласці, дзе навучаецца больш за 1,5 тыс. вучняў. Ёсць музычная школа, два дзіцячыя садкі на 300 месцаў, прафесійны ліцэй, а таксама спартыўная школа (адна з наймацнейшых ва Украіне па байдарках і каноэ), сярод выпускнікоў якой — срэбраны алімпійскі прызёр на байдарках і каноэ Міхаіл Слівінскі і нямала майстроў спорту.

Пасёлак мае свой гісторыка-краязнаўчы музей па вул. Спартыўнай, 2. Таксама дзейнічае бібліятэка імя В. Петраха, якую адкрылі 28 красавіка 2003 г. Памяшканне бібліятэкі было пабудавана на сродкі мецэната, былога жыхара пасёлка Васіля Петраха. Функцыянуе Народны дом (дом культуры), дзе працуе шаснаццаць розных гурткоў творчасці. Двум калектывам прысвоена званне «Народны», аднаму — «Узорны».

Пасёлак з'яўляецца шматканфесійным. Ёсць цэрквы: Пакрова Прасвятой Багародзіцы УГКЦ; святых Пятра і Паўла ПЦУ; Дом малітвы пратэстантаў. Рыма-каталікі на імшу ездзяць у сяло Стары Дабратвір, дзе ёсць Касцёл Святога Станіслава і Святога Яна з Дуклі.

Любімым месцам адпачынку жыхароў з'яўляецца Дабратвірскае вадасховішча на рацэ Заходні Буг.