Алэска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак гарадскога тыпу
Алэска
укр.: Олесько
Герб
Герб
Olesko Klasztor Kapucynow 02.JPG
Кляштар капуцынаў у Алэска
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
ПГТ з
Плошча
1,99 км²
Насельніцтва
1400 чалавек (2017)
Шчыльнасць
758 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3264
Паштовы індэкс
80533
Алэска на карце Украіны ±
Алэска (Украіна)
Алэска
Алэска (Львоўская вобласць)
Алэска

Алэска[1] ці Алеска (укр.: Олесько) — пасёлак гарадскога тыпу ў Бускім раёне Львоўскай вобласці Украіны, размешчаны за 75 км на ўсход ад Львова і за 23 км ад раённага цэнтру на трасе Кіеў - Львоў - Чоп.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У гістарычнай літаратуры згадваецца ў 1327 г. як абарончы цэнтр з замкам. Але першыя паселішчы на месцы сучаснага мястэчка датуюцца II—I тыс. да н.э. Высокі пагорак сярод балот, магчыма ўжо ў XIII ст. быў фарпостам. Гісторыя мястэчка напрамую звязана з гісторыяй яго замка.

Мястэчка размешчана на старажытным рубяжы паміж Галічыною і Валынню. Такое становішча яшчэ ў старажытныя часы вызначыла далейшы лёс гэтага старажытнага паселішча. У барацьбе паміж замежнымі захопнікамі — ВКЛ, Польшчай і Венгрыяй — за выгаднае размеркаванне спадчыны галіцкіх князёў, Алескі замак меў стратэгічнае значэнне як ключ да Валыні або Галічыны і менавіта тут размяжоўвалася экспансія гэтых бліжэйшых суседзяў.

У 1366 г. мястэчка стала ўдзелам князя Аляксандра Каратовіча — васала Казіміра III.

У 1370-1377 гг. — пад уладай вялікага князя Любарта з дынастыі Гедымінавічаў вернуты ў склад Валынскага княства. У 1377 г. зноў венгерскі і польскі кароль Людовік сілай зброі захапіў замак і далучыў да сваіх валадарстваў, але ў 1382 г. яно зноў апынулася пад уладай Любарта.

Жыгімонт Кейстутавіч у грамаце ад 15 кастрычніка 1432 г., пацверджанай підпісамі князёў і паноў радных, яго прыхільнікаў (за ўзор узялі грамату Вітаўта 1401 г.), прымаючы ад караля Ягайла тытул вялікага князя літоўскага, прызнаваў за ім і яго пераемнікамі, у прыватнасці, перавагу над ВКЛ, адступаў Польшчы Падольскую зямлю, таксама спрэчныя валынскія памежныя акругі з цэнтрамі ў гарадах Алеса, Ратна, Ветлы, Лапацін.

Каля 1477 г. спадкаемцы Яна з Сенна і Алеска — ўдава Барбара і яго 5 сыноў — правялі частковы падзел спадчыны, па якому мястэчка і замак засталіся іх агульнай уласнасцю.

У 1720-х гг. дзейнічала ўкраінская прыходская школа. У 1772 г. Галіцыя пераходзіць пад уладу Аўстрыі, хоць ўздыму эканамічнага ўзроўню мястэчка гэта не спрыяла. У 1796 г. мястэчка купляюць магнаты Зялінскія. У мястэчку быў павятовы суд, працавалі ўласнае паштовае аддзяленне, натарыяльная кантора і народная школа, заснаваная ў 1797 г. Аляксандрам Зялінскім. Школа была двохкласнаю з польскай мовай выкладання. Пры школе дзейнічалі узорны гадавальнік фруктовых дрэў і пасека. Старэйшыя вучні набывалі практычныя навыкі у вядзенні садаводства, пчалярства і агародніцтва. Настаўнік праводзіў практычныя заняткі. У 1824 г. мястэчка выкупілі магнаты Ліцінскія.

У пачатку XIX ст. замак падвергнуўся цэламу шэрагу пашкоджанняў: 1806 год — пажар, 1836 год — зноў пажар, 1838 год — землятрус. Сцены замка паваліліся, а левае крыло цалкам было разбурана. Быў пашкоджаны і манастыр. Хоць побач у вёсках, распавядалі людзі, нават шыбы ў дамах і цэрквах засталіся цэлымі. Да разбурэння замка прыклалі рукі і самі ўладальнікі. Выпадкова ў адным з пакояў замка быў знойдзены скарб. Замак ледзь не разабралі на каменьчыкі, спадзеючыся знайсці неверагодныя скарбы.

У 1890-х гг. некалькі ажыўляецца эканамічная жыццё. Яшчэ ў 1882 г. тут заснаваны крэдытны банк. У замку размясцілася школа. У 1898 г. ў мястэчку арганізавана першае ва Усходняй Галіцыі таварыства «Сельскі гаспадар», якое спрыяла распаўсюджванню земляробчай культуры. У канцы ХІХ ст. мястэчка мела прадмесце Млынкі. Пабудавана царква Успення Прасвятой Багародзіцы па праекце Васіля Нагорнага. У 1926-1928 гг. інтэр'еры распісаў арнаментамі і выявамі Юрый Магалеўскі.

Вельмі пацярпела мястэчка ў Першую сусветную вайну. З 1919 г. мястэчка захоплена Польшчай.

Верасень 1939 г. прынёс бальшавікоў, якіх 1 ліпеня 1941 г. замянілі нямецкія акупанты. Немцы вывезлі большасць мужчынскага насельніцтва на працу ў Германію. Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі замка былі ўладкованыя ваенныя склады, а на тэрыторыі манастыра капуцынаў — канцлагер і гета. У ліпені 1944. у мястэчку і наваколлі адбываліся буйныя баі паміж Чырвонай арміяй і нямецкімі войскамі. Баі маюць назву «Бродаўскі кацёл».

У 1940-1941 і 1944-1962 гг. мястэчка было цэнтрам Алескага раёна.

Замак[правіць | правіць зыходнік]

Канкрэтнае і першае дакладнае згадванне аб замку сустракаецца ў 1390 г. (була папы Баніфацыя IX, які дараваў замкі ў Алеску і Тустані Галіцкаму каталіцкаму біскупу). Далей няма ніякай згадкі пра гэтую выдатную гісторыка-архітэктурную славутасць аж да 1431 г., калі замак стаў апорным пунктам барацьбы ўз'яднання з Валынню. У лісце вялікага магістра крыжакоў ад ліпеня 1431 г. кароль Ягайла паведамляе аб паўстанні Свідрыгайла, «які з дапамогай сваіх прыхільнікаў і нашых паўстанцаў заняў замак ў Збаражы, Крамянцы і Алеска».

У 1441 г. кароль Уладзіслаў III Варненчык аддаў «замак Алескі з горадам і цэлай акругай» Яну з Сенна за заслугі ў абароне рускіх зямель ад татараў. Пасля яго смерці замак і мястэчка атрымаў сын Пётр, затым па палове спадчыны дасталіся ягоным дзвюм дачкам, а ад іх мужоў замак перайшоў да сем'яў Камянецкіх і Гербуртаў. Да Алеска належала тады ўся акруга — аж да мяжы з Валынню.

У 1546 г. праведзена мяжа паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскай Каронай. З гэтага дакумента даведаемся, што «гаспадару Алескага замку» належалі цэлы цяперашні Бродаўскі раён, частка Лапаціншчыны, Алеска і вёскі да Ажыдава ўключна.

У 1605 г. замак з мястэчкам і часткай вёсак перайшоў у рукі магната Івана Данілавіча. У 1629 г. у замку нарадзіўся будучы кароль Ян III Сабескі. Ёсць дадзеныя аб тым, што ў Івана Даніілавіча ў замку гасціў бацька Багдана Хмяльніцкага — Міхаіл.

У сярэдзіне XVII ст. замак быў часткова разбураны і толькі ў 1680-х гг. яго адбудавалі, а пасля набыцця Сабескімі ператвораны ў каралеўскую рэзідэнцыю.

Пасля праведзенага ў красавіку 1698 г. ў Львове спадчыннікамі памерлага караля Яна III падзелу яго маёмасці, відавочна, замак стаў уласнасцю каралевіча Аляксандра Сабескага. У 1707-1712 гг. у замку знаходзяцца маскоўскія войскі. Пётр І і Рэч Паспалітая з каралём Аўгустам II у тыя часы былі саюзнікамі ў вайне супраць шведаў.

З 1716 г. замкам валодаў старэйшы сын караля — Якуб Людвік. У 1719 г. ён прадаў яго Станіславу Мацвею Жавускаму. Яго сын — валынскі ваявода Севярын Юзаф Жавускі — ператварыў замак у раскошную рэзідэнцыю, таксама заклаў кляштар капуцынаў. Пасля смерці С.Ю. Жавускага уладальнікам замка стаў яго брат Вацлаў Пётр, па чыім загадзе ў 1755 г. большасць сямейных каштоўнасцяў была перавезена ў замак у Падгорцаў. Кароткі час у 1785-1788 гг. манастыр капуцынаў выкарыстоўваўся аўстрыйскім урадам як ваенны шпіталь.

У 1882 г., калі замак выкупіў ўрад Аўстра-Венгрыі, гэта была ўжо суцэльная руіна. У 1891 г. правялі рэстаўрацыю і з 1898 г. тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Таксама рэстаўрацыю праводзілі і польскія ўлады з 1933 г. У 1939 г. у замку ўтрымліваліся польскія ваеннапалонныя.

Пасля вайны на тэрыторыі манастыра былі склады, нейкія майстэрні, сельскагаспадарчае вучылішча. У 1951 г. пасля ўдару маланкі пажар зрабіў з замка амаль суцэльную руіну. Толькі ў 1969 г. замак перададзены Львоўскай галерэі мастацтваў, у 1975 г. тут адкрыўся музей. У наш час помнік з'яўляецца папулярным аб'ектам турызму і ўваходзіць у вядомы маршрут «Залатая падкова Львоўшчыны».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі