Судова Вышня
| Горад | |||||
| Судова Вышня | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Судова Вишня | |||||
|
|||||
| 49°59′33″ пн. ш. 23°36′59″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Явараўскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1230 | ||||
| Ранейшыя назвы | Вішня | ||||
| Горад з | 1368 | ||||
| Плошча | 28,1 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 216 м | ||||
| Водныя аб’екты | Rakovka[d] і Vyshnia[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼6900 чалавек (2024) | ||||
| Шчыльнасць | 249,1 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3234 | ||||
| Паштовыя індэксы | 81340-81341 | ||||
| Аўтамабільны код | BC і НС / 14 | ||||
| КААТУУ | 4622410500 | ||||
| sv.ucoz.com | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Судовая Вішня ці Судова Вышня[1] (укр.: Судова Вишня, польск.: Sądowa Wisznia) — горад раённага значэння ў Мастыскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на рэках Ракіў і Вішня (прыток Сану) за 45 км на захад ад Львова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча Вішня ў даліне ракі Вішні вядома з 981 года і з’яўляецца самым старажытным горадам Львоўшчыны. У 1230 годзе паселішча ўпершыню згадвае Галіцка-Валынскі летапіс. Людзі ў гэтым месцы сяліліся задоўга да 981 г., археолагамі знойдзеныя рэшткі паселішча пшэворскай культуры. У Вішні захаваліся валы аднайменнага археалагічнага помніка. Ён даследаваўся у 1957—1962 гг. У заходняй частцы сучаснага горада было выяўлена паселішча X ст. і гарадзішча XI ст. — пачатку XII ст., а ва ўсходняй частцы — гарадзішча XII—XIII ст.
Магдэбургскае права было прадастаўлена Вішні каралеўскім указам у 1368 г., пры гэтым права выкупіць пасаду войта атрымаў Пётр Кмець.
З XV ст. ў Вішні адбываліся Генеральныя сеймікі шляхты зямель Львоўскай, Перамышльскай, Санацкай і Жыдачыўскай Рускага ваяводства, на якіх разглядаліся судовыя справы. Таму ў 1545 г. горад атрымаў сучасную назву Судовая Вішня.
У 1563 г. было заснавана праваслаўнае брацтва. У 1537—1765 гг. горад атрымліваў новыя каралеўскія прывілеі. У сярэдзіне XVI ст. мясцовы прыход страціў частку сваіх прывілеяў і маёмасных правоў, якія ў 1605 г. аднавіў кароль Жыгімонт ІІІ. У 1648—1654 гг. у ходзе Хмяльніччыны мясцовыя жыхары разграмілі панскі маёнтак.
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. горад перастаў быць палітычным цэнтрам краю, але пачалі развівацца прадпрыемствы. Працавалі браварні, цагельня, лесапільны завод, млыны, фабрыка керамікі, а таксама канатная, ткацкая, гарбарная, пазументная, ганчарная майстэрні, з 1787 да 1820 года — папяровая вытворчасць.
Манастыр рэфарматаў у Вішні заклалі львоўскі кашталян Ян Семінскі і кіеўскі лоўчы Францішак Завадскі ў 1730 г. Участак зямлі пад будынак падарыў кароль Аўгуст II. Пры манастыры быў касцёл Унебаўзяцця Марыі Панны з вобразам Святога Антонія Падуанскага, пабудаваны вядомым італьянскім архітэктарам Паўлам Фантана.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»


