Рудкы
| Горад | |||||
| Рудкы | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Ру́дки | |||||
|
|||||
| 49°39′11″ пн. ш. 23°29′17″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Самбарскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 268 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 81440 | ||||
| КААТУУ | 4624210400 | ||||
| rudkivska-gromada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Рудкы (укр.: Рудки́) — горад раённага значэння ў Самбарскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы даліны р. Вішні, прытоку Сана, за 25 км ад раённага цэнтра г.Самбара. У межах горада знаходзіцца чыгуначная станцыя на лініі Львоў — Самбар. Праз горад праходзіць аўтадарога Львоў-Самбар-Ужгарад-Чоп.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Курганнае пахаванне, якое належала да культуры шнуравой керамікі бронзавага веку, сведчыць аб існаванні тут паселішча яшчэ ў III тысячагоддзі да н.э. Сучаснае паселішча вядома з XIV ст. як хутар каля вёскі Бянькова Вішня (цяпер Гарадоцкі раён).
Выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху са Львова да Самбара і ўрадлівасць глебы спрыялі росту мястэчка. З 11 студзеня 1645 г. Рудкі ўзгадваюцца ўжо як горад.
У першай палове XVIII ст. Рудкі атрымалі Магдэбургскае права, што канчаткова ўзаконіла іх статус як горада.
Па аўстрыйскім адміністрацыйным падзеле 1782 г. Рудкі ўвайшлі ў склад Самбарскай акругі (цыркулу), а згодна класіфікацыі населеных пунктаў 1784-1785 гг. былі названыя мястэчкам. Па адміністрацыйным дзяленні Галічыны, уведзеным аўстрыйскімі ўладамі 28 лютага 1867 г. (увядзенне замест цыркулёў-акругаў меншых адзінак - паветаў), Рудкі сталі цэнтрам Рудкіўскага павета.
У другой палове XIX ст. колькасць насельніцтва мястэчка прыкметна ўзрасла. У 1880 г. з 2582 жыхароў горада 1352 былі габрэямі, а 945 - палякамі.
У 1938 г. у горадзе было каля 3500 жыхароў. Дзейнічалі рымска-каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква і сінагога.
У 1940-1941 гг. і 1944-1962 гг. горад быў цэнтрам Рудкіўскага раёна. У 1963-1964 гг. Рудкі ўваходзілі ў склад Гарадоцкага раёна Львоўскай вобласці, затым былі далучаныя да Самбарскага.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Рудкіўскі дэндрапарк;
- Царква Раства Багародзіцы;
- Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, цяпер санктуарый Рудкіўскай Божай Маці;
- Рудкіўска ратуша;
- Царква Найсвяцейшай Эўхарыстыі;
- Бюст Івана Франка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||

