Запыціў
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Запыціў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Запитів | |||||
|
|||||
| 49°55′15″ пн. ш. 24°13′27″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Каменка-Бугскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1515 | ||||
| ПГТ з | 1987 | ||||
| Водныя аб’екты | Q12102877? | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 3000 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3254 | ||||
| Паштовы індэкс | 80461 | ||||
| КААТУУ | 4622155400 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Запыціў (укр.: Запитів) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Каменка-Бугскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, ўваходзiць у склад Львоўскай агламерацыі.
Геаграфія і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Львова на трасе Кіеў-Львоў-Чоп. Да раённага цэнтра — горада Камянка-Бугская — 27 км, да цэнтра Львова — 20 км, да львоўскай аб’язной аўтадарогі — 6 км. Каля паселішча забудоўваецца аднайменнае катэджнае мястэчка.
У мястэчку функцыянуе чыгуначная станцыя, якая была адкрыта аўстра-венгерскімі ўладамі 18 кастрычніка 1909 г. пры адкрыцці чыгуначнага руху на лініі Львоў (Підзамчэ) — Стаяніў — граніца з Расійскай імперыяй. Спыняюцца толькі прыгарадныя цягнікі. Чыгуначная камунікацыя прадстаўлена чатырма парамі штодзённых дызель-цягнікоў да станцый Львоў, Сакаль, Стаяніў і Ковель.
Прыгарадныя, міжгароднія аўтобусы і маршрутныя таксі спалучаюсь Запыціў з Паўночным аўтавакзалам Львова (Аўтастанцыя № 2), вул. Багдана Хмяльніцкага, раёнам Збоішчы і рынкам «Галіцкае скрыжаванне».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У падатковым рэестры за 1515 г. паведамляецца аб немагчымасці атрымання дзяржавай падаткаў з сяла праз ягонае спусташэнне валахамі і татарамі.
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Блавацкі Міхаіл Васільевіч — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад УА «Свабода»;
- Чухрай Параскоўя Фёдараўна — украінскі савецкі дзеяч, наватар сельскагаспадарчай вытворчасці, дэпутат Вярхоўнага Савета УССР.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Усходняя частка паселішча
-
Цэнтральная частка паселішча
-
Заходняя частка паселішча


