Івана-Франковэ
| Пасёлак | |||||
| Івана-Франковэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Івано-Франкове | |||||
|
|||||
| 49°55′09″ пн. ш. 23°43′24″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская | ||||
| Раён | Яварыўскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1611 | ||||
| Ранейшыя назвы | Янаў | ||||
| Пасёлак з | 1940 | ||||
| Вышыня цэнтра | 307 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 6300 чалавек (2023) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3259 | ||||
| Паштовы індэкс | 81071 | ||||
| Аўтамабільны код | BC / 14 | ||||
| КААТУУ | 4625855300 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Івана-Франковэ[1] (укр.: Івано-Франкове) — пасёлак Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны за 12 км на захад ад Львова, чыгуначная станцыя, да 1946 г. называўся Янаў (Янаў Львоўскі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней на месцы Янава было сяло Дэрэвач, затым назва змянілася на Залессе, гэта назва згадваецца ў дакументах 1370 г. Дакументы захавалі і дату ўтварэння і Янаўскага ставу, які адыграў не апошнюю ролю ў пазнейшыя часы. У 1407 г. кароль Ягайла выдаў Васілю Машэнцу права на вылаў рыбы паблізу вёскі Мальчыцы, за што той меў за свой рахунак зладзіць у Залессе стаў (сажалку) і запусціць туды рыбу. Вядома таксама, што ў 1428 г. Васіль Машэнец заснаваў у Залессі касцёл.
У 1611 г. кароль Жыгімонт III граматай дазволіў шляхцічу Яну Светаўскаму герба Абданк, пісару Львоўскаму земскаму, дзяржаўцу сяла Залессе, за баявыя заслугі заснаваць горад. 15 лістапада таго ж года горад атрымаў ад караля Магдэбургскае права.
Ульрых фон Вердум пісаў у сваім дзённіку ад 3 снежня 1670 г.: «Янаў калісьці быў прыгожым мястэчкам, але татары цалкам яго спустошылі. Ёсць тут 10 або 12 дрэнных дамоў і 3 драўляныя касцёлы зноў тут адбудаваныя. Горад знаходзіцца над возерам, якое разам з іншымі азёрамі староства дае ў год 1200 талераў парафіі».
У 1673 г. падчас падрыхтоўкі да паходу супраць туркаў і татараў для вызвалення Бучача, Камянец-Падольскага, Хоціна пад Янавам размяшчаўся лагер кароннага войска.
У часы Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Янаўскага староства, у якое ўваходзілі 11 навакольных вёсак, у прыватнасці, Залессе, Парэчча, Страдч, Стаўкі, Біркы, Тычная, Сухалессе, Велікаполе, Карачынаў, Варацаў.
У 1867—1940 гг. Янаў уваходзіў у Гарадоцкі павет.
1 красавіка 1929 г. сяло Залессе было далучана да горада Янава.
27 сакавіка 1934 г. Янаў атрымаў статус горада.
У 1940—1941 і 1944—1962 гг быў цэнтрам Янаўскага (Івана-Франкоўскага) раёна.
У 1946 г. горад Янаў быў перайменаваны савецкімі ўладамі ў Івана-Франковэ ў гонар Івана Франка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

