Підбуж
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Підбуж | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Підбуж | |||||
| Царква св. Яна Хрысціцеля ПЦУ | |||||
|
|||||
| 49°19′56″ пн. ш. 23°14′42″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1400 | ||||
| ПГТ з | 1957 | ||||
| Плошча | 7,1 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 391 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 3300 чалавек (2022) | ||||
| Шчыльнасць | 400 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3244 | ||||
| Паштовы індэкс | 82180 | ||||
| КААТУУ | 4621255700 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Підбуж (укр.: Підбуж) — пасёлак гарадскога тыпу Драгобыцкага раёна Львоўскай вобласці Украіны на рацэ Быстрыца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Рэчы Паспалітай вёска Підбуж належала да каралеўскіх маёнткаў Підбужскай «краіны» Самбарскай эканоміі Пярэмышльскай зямлі. Станам на 1686 г. (па дадзеных люстрацыі) тэрыторыя вёскі складала 25 ланаў (прыкладна 425 га), з якіх войтаўскіх — 3 ланы, папоўскіх (святарскіх) — 2 ланы, гайдуцкіх — 1 лан і г.д. З гэтых палёў плаціўся чынш — рэгулярны падатак натурай або грашыма. Сяло давала з кожнага поля па 2 гусака, 4 курыцы, 16 яек і інш. Таксама адзначаецца істотнае спусташэнне вёскі ў 1686 г. Акрамя таго, мясцовым жыхарам забаранялася займацца бортніцтвам і рабіць капальні ў лясах, што тлумачылася магчымым захаваннем лесу.
Да так званай «краіны Підбужскай», якая належала да Самбарскай эканоміі, ўваходзіла 14 вёсак: Підбуж, Разагач, Мыта, Дольжкі, Нагуевічы, Смоліца, Ясеніца, Быстрыца і інш.
Паводле дадзеных за 1880 г. у Підбужу было 263 двара і 1461 жыхар, гэта значыць удвая менш чым сучаснае насельніцтва. Па веравызнанні ў ыёсцы пражывалі 131 каталік, 1192 грэка-каталік і 206 юдэяў. Па нацыянальнасці пераважнай большасцю былі ўкраінцы (1176 чалавек), таксама было нямала палякаў (346 чалавек) і толькі 3 немцы.
Грэка-каталіцкі прыход належаў да Макранскага дэканату Пярэмышльскай епархіі. Была драўляная царква Св. Яна Хрысціцеля, аднакласавая школа, павятовы суд, пошта і тэлеграф, фундуш для жабракоў — 479 злотых, цагельня, Паравы тартак сілай 40 коней. Гэты тартак штогод выкарыстаў 18 тыс. м³ дрэва, а вырабляў 11500 м³ «tarcie, lat, rygli». Рымска-каталіцкая парафія належала да Драгобыцкага дэканата Пярэмышльскай епархіі. У вёсцы быў мураваны касцёл св. Іаана Хрысціцеля, пабудаваны ў 1869 г.
У 1868 у вёсцы працавала паравая фабрыка парафінавых вырабаў, якая штодня перапрацоўвала 500 кг воску і вырабляла штотыдзень 200 кг парафінавых свечак. На фабрыцы працавала 16 чалавек.
У перыяд аўстрыйскай адміністрацыі Підбуж развіваўся ў кірунку ператварэння ў павятовае мястэчка для навакольных тэрыторый. Менавіта на працягу XIX ст.было збудавана памяшканне павятовага суда, паштовага ўпраўлення, натарыята. Таксама ў вёсцы існавала адміністрацыя навакольных лясоў, паравога тартака барона Лібіга. Сваю ўласнасць барон ў 1918 г. прадаў чэшскай фірме «Гадуля».
На працягу міжваеннага перыяду (1918—1939 гг.) за польскімі часамі у сяле было тры тартакі лесапільныя і млыны, пякарня, ліманадны завод, цагельня, 25 габрэйскіх і тры ўкраінскіх крамы, тры ўкраінскіх рэстарана, аптэка.

