Стэбнык
| Горад | |||||
| Стэбнык | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Стебник | |||||
|
|||||
| 49°18′02″ пн. ш. 23°33′16″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская | ||||
| Раён | Драгобыцкі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1440 | ||||
| Горад з | 1440 | ||||
| Плошча | 8,9 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 340 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 20000 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3244 | ||||
| Паштовы індэкс | 82172 | ||||
| Аўтамабільны код | BC / 14 | ||||
| КААТУУ | 4610670500 | ||||
|
|
|||||
| stebnyk-rada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Стэбнык[1] (укр.: Стебник) — горад раённага значэння ў Драгобыцкім раёне Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйна з’яўляецца часткай горада Драгобыч і ўваходзіць у склад Драгобыцка-Барыслаўскай агламерацыі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў Львоўскай вобласці ў Драгобыцка-Барыслаўскім прамысловым раёне і аднайменнай агламерацыі ў 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра Драгобыча, у 4 км ад Трускаўца. Чыгуначная станцыя на лініі Драгобыч—Трускавец. Гарадскому савету Стэбныка падпарадкаваныя населеныя пункты Колпец і Салец.
Горад вядомы адным з найбуйнейшых ва Украіне радовішчаў калійных соляў, якое, аднак, з прычыны экалагічнай катастрофы 1983 г. не эксплуатуецца.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Стэбніцкае радовішча калійных солей — адно з найбуйнейшых ва Украіне радовішчаў калійных соляў (здабыча спынена). Радовішча плошчай каля 30 км² на 1986 год налічвала запасы калійных руд у аб’ёме 1,1 млрд тон. Стэбніцкі ГГХП «Полімінерал» — адзінае прадпрыемства, якое распрацоўвала гэта радовішча, — практычна не дзейнічае, горныя работы спыненыя.
У горадзе дзейнічае аднайменнае прыватнае прадпрыемства, якое выкарыстоўвае ў назве адну з папярэдніх назваў Дзяржаўнага горна-хімічнага прадпрыемства «Полімінерал», — ТАА «Стэбніцкі калійны завод», вытворца калійных угнаенняў.
Паблізу 2 ліфта рудніка № 1 знаходзіцца Стэбніцкі асфальта-бетонны завод. Дзейнічае Стэбніцкі растворабетонны завод. У мікрараёне Салец маецца гліняны кар’ер. Паблізу кар’ера быў склад. Калісьці гэтая глыбокая яма была возерам, але пасля катастрофы 1983 г. адтуль адкачалі ўсю ваду.
Рэлігійныя абшчыны
[правіць | правіць зыходнік]- Раства прасвятой Багародзіцы;
- Хрыста Чалавекалюбца.
- Баптысты-евангелісты, з 1995 г.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

