Радэхіў
| Горад | |||||
| Радэхіў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Радехів | |||||
|
|||||
| 50°16′42″ пн. ш. 24°38′42″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Чэрванаградскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1472 | ||||
| Горад з | 1752 | ||||
| Плошча | 16,26 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 231 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 9800 чалавек (2024) | ||||
| Шчыльнасць | 582 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3255 | ||||
| Паштовы індэкс | 80200 | ||||
| КААТУУ | 4623910100 | ||||
| radekhiv-miskrada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Радэхіў[1] ці Радзехаў (укр.: Радехів) — горад раённага значэння Радзехаўскага раёна Львоўскай вобласці, раённы цэнтр.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў раўніннай і лёгкахвалістай мясцовасці Надбужанскай катлавіны, над ракой Астрыўкаю — прытокам ракі Стыр. Праз горад праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У мясцовых паданнях назва горада тлумачыцца словазлучэннем слоў «радасна хавацца», паколькі людзям даводзілася часта хавацца ад ворагаў у лясах, балотах і чароце. Гэта тыповая народная этымалогія. Іншы варыянт паходжання назвы горада - ад імён «Радаслаў», «Радолюб» і да таго падобнае. У Х-ХІ ст. горад ужо існаваў як населены пункт. У 1578 г. татары цалкам знішчылі горад і навакольныя вёскі. У тагачасных падатковых кнігах насупраць назвы горада значыцца «Пусты».
Першае пісьмовае згадванне аб горадзе датавана 1472 г. Тэрыторыя, на якой паўстаў горад, уваходзіла ў Бэлзскае княства, якое ўтварылася каля 1170 г. і належала спачатку уладзімір-валынскім, а затым галіцка-валынскім князям.
У пачатку XVIII ст. горад апыняецца ў складзе Аўстрыі і пераходзіць ва ўладанне графа Міра. Тут ён будуе вялікі палац, які стаў цэнтрам магнацкай латыфундыі. Тут пачынаюць адбывацца таргі, і мястэчка паступова развіваецца і ператвараецца ў горад.
У другой палове XIX ст. латыфундыя перайшла да сям'і графа Бадэні, які ажаніўся з дачкой графа Міра. Бадэні лічыўся сёмым з дзесяці найбагацейшых магнатаў Галічыны. Ён быў намеснікам імператара. Ён перабудаваў і пашырыў палац, пасадзіў парк, пабудаваў аранжарэю і загадаў абгарадзіць свае ўладанні трохметроваю каменнаю сцянойю.
У 1910 г. праз горад было скончана будаўніцтва чыгункі Львоў-Стаянаў, якую фінансаваў Бадэні.
Па статыстычных дадзеных у 1880 г. у горадзе пражывала 3555 жыхароў.
У канцы XIX - пачатку XX ст. у горадзе існаваў шэраг грамадскіх арганізацый, у прыватнасці таварыства «Сельскі гаспадар». На працягу 16 гадоў дзейнічала «Грашовае таварыства сяброў школьнай дзятвы», мэтай якога была матэрыяльная дапамога бедным дзецям незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Таксама дзейнічала «Брацтва цвярозасці».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»


