Угніў
| Горад | |||
| Угніў | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Угнів | |||
|
|||
| 50°22′00″ пн. ш. 23°44′40″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||
| Раён | Чэрванаградскі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 214 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 3257 | ||
| Паштовы індэкс | 80064 | ||
| КААТУУ | 4624810900 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Угніў (укр.: Угнів) — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў Надбужанскай катлавіне, на рацэ Салокія. Вядомы як найменшы горад ва Украіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка аб горадзе адносіцца да 1360 года. У 1462 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Падвяргаўся нападу татараў У 1621 г. У 1624 г. у горад прыйшла масавая эпідэмія, у 1634 годзе — адбыўся буйны пажар.
Калісьці горад быў цэнтрам друкарскай дзейнасці. З даўніх часоў у горадзе была развіта абутковая саматужная прамысловасць (заняпала ў ХІХ ст.).
У 1939 годзе горад апынуўся на тэрыторыі акупаванай немцамі Польшчы. У 1940—1941 і 1944 гадах ён быў цэнтрам Угнеўскага раёна. У 1947 годзе ў рамках аперацыі «Вісла» ўкраінскае насельніцтва горада выселілі на захад і поўнач Польшчы.
У 1951 годзе, згодна з савецка-польскай дамовай, Угніў і суседнія тэрыторыі, на якіх адкрылі багатыя паклады каменнага вугалю, перайшлі да СССР — у абмен на ўкраінскія тэрыторыі на верхнім Сане, якія перайшлі да Польшчы. Пасля гэтага польскае насельніцтва з горада выехала, і ў ім асяліліся амаль выключна ўкраінцы.
Угніў мае сваю аднайменную чыгуначную станцыю.
24 снежня 2018 годзе абшчына УПЦ МП адной з першых перайшла пад юрысдыкцыю ўкраінскай памеснай праваслаўнай царквы.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Васіліянская царква (1500 г.)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (1683 г.)
- Касцёл Успення Найсвяцейшай Багародзіцы (1695 г.)
- Царква Нараджэння Божай Маці з драўлянай званіцай (1854-1857 гг.)
- Сінагога ў стылі мадэрн з габрэйскай школай (пач. ХХ ст.)
- Манастыр Феліцыянак (XIX ст.)
- Каменная плябанія (XVII ст.)
- Млын з часткова захаваным абсталяваннем (XIX ст.)
- Фігура Божай Маці
- Земляныя валы замка


