Аляксандр VIII
Аляксандр VIII | ||
---|---|---|
лац.: Alexander PP. VIII | ||
![]() | ||
![]() | ||
|
||
6 кастрычніка 1689 — 1 лютага 1691 | ||
Каранацыя | 16 кастрычніка 1689 | |
Царква | Каталіцкая Царква | |
Папярэднік | Інакенцій XI | |
Пераемнік | Інакенцій XII | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
22 красавіка 1610 Венецыя, Венецыянская рэспубліка |
|
Смерць |
1 лютага 1691 (80 гадоў) Рым |
|
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | невядома | |
Кардынал з | 1652 | |
![]() |
Аляксандр VIII (лац. Alexander PP. VIII; свецкае імя: П'етра Віта Атабоні, італ. Pietro Vitto Ottoboni; 22 красавіка 1610 - 1 лютага 1691) — Папа Рымскі з 6 кастрычніка 1689 да 1 лютага 1691.
П'етра Атабона нарадзіўся 22 красавіка 1610 года ў Венецыі, у сям'і канцлера Венецыянскай Рэспублікі. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце ў Падуі. У 1652 стаў кардыналам і епіскапам Брэшыі (1654-1664). Пасля абрання на папскі пост Аляксандр VIII вярнуўся да практыкі непатызма, прызначыўшы кардыналамі дваіх Атабона, Марка і П'етра. Дваццацідвухгадовы кардынал П'етра Атабона быў вядомым апекуном тэатра. У перыяд пантыфікату Аляксандра VIII адносіны з Францыяй значна палепшыліся. Вярнуў Авіньён; аказаў дапамогу Польшчы і Венецыі ў іх барацьбе з Турцыяй.