Беркут (спецпадраздзяленне)
Падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння «Беркут» |
|
Гады існавання | |
---|---|
Краіна | |
Тып |
падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння |
Функцыя |
ахова грамадскага парадку, вызваленне закладнікаў, барацьба з тэрарызмам |
Колькасць |
4000 супрацоўнікаў |
Дэвіз |
«Безпека народу — найвищий Закон» |
Знакі адрознення |
«Беркут» (укр.: Беркут) — былое падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння МУС Украіны, створанае ў 1992 годзе на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). 25 лютага 2014 г. выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі "Беркут"»[1].
24 сакавіка 2014 года міністр унутраных спраў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што Крымскі «Беркут» захавае сваю назву ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі[2].
Аперацыі[правіць | правіць зыходнік]
- 18 ліпеня 1995 «Беркут» удзельнічаў у зрыве пахавання кіеўскага патрыярха Уладзіміра ў Сафійскім саборы. На загад прэзідэнта Кучмы спецаддзелы зладзілі збіццё прадстаўнікоў УПЦ КП на Сафійскій плошчы[3].
- лістапад — снежань 2013 — «Беркут» удзельнічаў у гвалтоўным разгоне Еўрамайдана ў Кіеве[4][5].
Зноскі
- ↑ МУС Украіны ліквідавала «Беркут». Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 лютага 2014). Праверана 28 лютага 2014.
- ↑ Колокольцев: крымский "Беркут" сохранит свое название в составе органов МВД РФ // ИТАР-ТАСС. — 2014. — 24 марта.
- ↑ «Чорний вівторок» : Похорон Патріарха Володимира;Біля стін Софійському соборі в Києві поховано українського Патріарха Володимира (1995)
- ↑ УП. Субота, 30 листопада 2013, 05:41
- ↑ Розгін демонстрантів. 5 канал
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беркут (спецпадраздзяленне)
- 16 годів спецпідрозділи «Беркут» охороняють наш спокій! (16.01.2008, сайт МВС України)
Шаблон:Спецпадраздзяленні міністэрства ўнутраных спраў Украіны