Грэбень (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Грэбень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222851
Аўтамабільны код
5
Грэбень на карце Беларусі ±
Грэбень (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Грэбень (Пухавіцкі раён)
Грэбень (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Грэбень (Пухавіцкі раён)

Грэ́бень[2] (трансліт.: Hrebień, руск.: Гребень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 40 кіламетраў на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Ачіповічы, на рацэ Пціч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць.

У 17 ст. вёска належала Базылю Быхаўцу(?-1653), шляхецкі род Быхаўцаў гербу “Магіла” паходзіў са Смаленскай зямлі.

У 1743 годзе была пабудаваная царква.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.

У 1800 годзе ў вёсцы царква Раства Багародзіцы, карчма, вадзяны млын, сукнавальня . У 1839 годзе на сродкі памешчыцы А. Лыкавай пабудаваная драўляная царква. У 1858 годзе сяло і маёнтак у Дудзіцкай воласьці Ігуменскага павету Мінскай губэрні, прыватная ўласнасьць. У 1861 годзе адкрытая народная вучэльня. У канцы XIX ст. ёсць хлебазапасны магазін, млын, піцейны дом, царква.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе сяло. З лютага па снежань 1918 года акупаваны войскамі кайзэраўскай Германіі, са жніўня 1919 да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1919 года ў БССР.

Да пачатку 1920 года створана школа 1-й ступені. У 1930 годзе створаны калгас «Світанне», была кузьня, стальмашня, рымарня. З 1938 года вёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупавана нацысцкай Германіі.

У 1980-я гада ў саўгасе «Навапольскі». У 2002 годзе вёска ў Навапольскім сельсавеце У 2013 годзе — на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 - 30 двароў, 209 жыхароў.
  • 1858 - 153 жыхары.
  • 1886 - 88 двароў, 844 жыхары.
  • 1897 - 60 двароў, 375 жыхароў, маёнтак — 2 двары, 43 жыхары.
  • У пачатку XX ст. - 54 двары, 349 жыхароў, маёнтку 104 жыхары.
  • 1917 - сяло — 202 жыхары; вёска — 77 жыхароў; маёнтак — 104 жыхары.
  • 1960 - 296 жыхароў.
  • 1999 - 109 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 - 41 двор, 74 жыхары.
  • 2010 - 33 двары, 62 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтар калгасу «Навапольскі»
  • Майстэрні па рамонце сельска-гаспадарчай тэхнікі
  • Аддзяленьне сувязі

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фэльчарска-акушэрскі пункт
  • Вэтэрынарны ўчастак

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом культуры
  • Бібліятэка

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Святога Міхаіла Архангела (? - 1922)
  • Сядзіба (XVIII/XIX - 1917)

Курганны могільнік[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т.3. Дадатак. А-Я /рэдкал.:Т.У.Бялова (гал.рэд). Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. с.91
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Дзяржкартгеацэнтар
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грабе́ня, ж. (за Грабе́няю)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]