Масюкоўшчына (вёска)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Масюкоўшчына)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Масюкоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Масюкоўшчына на карце Беларусі ±
Масюкоўшчына (вёска) (Беларусь)
Масюкоўшчына (вёска)
Масюкоўшчына (вёска) (Мінская вобласць)
Масюкоўшчына (вёска)

Масюко́ўшчына[1] (трансліт.: Masiukoŭščyna, руск.: Масюковщина) — колішняя вёска, з 2004 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У кнізе серыі «Памяць» Мінскага раёна сцвярджаецца, што назва паселішча ўтворана ад прозвішча Масюкоў.

Існавала прынамсі з 1-й паловы XVII ст., вядома з 1695 года. У 1589 годзе менскі татарын Абрагім Гіліяшавіч купіў у менскага мешчаніна Васіля Занковіча Астрашаніна ўрочышча Калодзежы з 8 валокамі зямлі, лесам, сенажацямі і іншым. Пазней гэтай зямлёй валодалі яго сыны Сялемша і Муса Абрагімавічы. У 2-й палове XVII ст. гэтай зямлёй цалкам валодаў сын Сялемшы — Аляксандр Абрагімавіч-Сялецкі, які ў 1695 годзе прадаў менскаму мешчаніну Юрыю Фурсу абедзве часткі — бацькаву і дзядзькаву, у прадажным дакуменце ён называе Масюкоўшчыну — частку дзядзькі Мусы, «два абводы зямлі: адзін ад Тарасаўскай дарогі да Масюкоўшчыны, гэта значыць, да зямлі і лесу Мусы Абрамавіча татарына, а другі, перайшоўшы зямлю Мусы татарына, або Масюкоўшчыну, мяжу градскаю з мінскай плябаніяй рэчкаю Ржаўцом да рэчкі Свіслачы і рэчкі Веснінка ў шырыню і даўжыню».[2]

У 1775 годзе фальварк Масюкоўшчына ў Мінскім павеце, разам з фальваркам Плябанцы належыць мінскаму ксяндзу Ваньковічу.

Станам на 1791 годзе частка вёскі Масюкоўшчына ў складзе маёнтка Вяснінка Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкай ўласнасці, частка -- у складзе маёнтка Плябанцы Мінскай парафіі, уласнасці каталіцкай Царквы. У 1800 — вёска, частка ва ўласнасці Г. Гардзялкоўскай, частка -- ксяндза мінскай каталіцкай плябаніі Ваньковічу, агулам 8 двароў, 48 жыхароў. У 1815 — вёска, уласнасць М. Гілевіча, у 1858 -- А. Вярыгі.

У 1860-я гады ў руінах старой пабудовы, магчыма царквы, у фальварку Масюкоўшчына быў знойдзены фрагмент (35 аркушаў пергаменту) Менскага Евангелля.

Духоўны маёнтак Масюкоўшчына ў 154 дзесяціны, быў узяты ў арэнду шляхцянкай Міхалінай Сымонаўнай Цехановіч 22 жніўня 1869 года, затым выкуплены і даведзены да памеру 224 дзесяціны. Маёнтак Масюкоўшчына належаў, пасля смерці жонкі, шляхціцу Захарыю Венедзіктавічу Цехановічу. Затым маёнтак Масюкоўшчына быў падзелены паміж дзецьмі Захарыя і Міхаліны Цехановіч. Фальварак Масюкоўшчына (Масюкаўшчызна) знаходзіўся ў арэндзе шляхціца Цехановіча ў 1841—1875 гадах[3].

У часе Другой сусветнай вайны каля Масюкоўшчыны дзейнічаў нямецкі лагер для ваеннапалонных Шталаг 352.

Паводле вёскі быў названы мінскі жылы раён Масюкоўшчына побач з ёю.

8 красавіка 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска[4]. Вясковым вуліцам Цэнтральнай і Падгорнай былі нададзеныя назвы вуліца Масюкоўшчына і завулак Масюкоўшчына[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 440 чалавек

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дрозд Зм. Гісторыя Масюкоўшчыны: зямля беларуса-татарына Мусы Абрагімавіча Сяліцкага — nn.by, 11.06.2016, 08:40
  3. Д. Дрозд «Землевладельцы Минской губернии. 1861—1900». С. 572
  4. «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174(руск.) 
  5. Сацукевіч І. І., с. 8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]