Дарданэлы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гелеспонт)
Дарданэлы | |
---|---|
тур. Çanakkale Boğazı, грэч. Δαρδανέλλια | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 1,3—27 км |
Даўжыня | 120 км |
Найбольшая глыбіня | 153 м |
Размяшчэнне | |
40°12′ пн. ш. 26°24′ у. д.HGЯO | |
Звязвае | Эгейскае мора, Мармуровае мора |
Раздзяляе | Галіпальскі паўвостраў і паўночна-заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дарданэ́лы (грэч. Δαρδανέλλια, Δαρδανέλια), або Гелеспонт (стар.-грэч.: Ἑλλήσποντος, лац.: Hellespontus) — праліў паміж еўрапейскім паўвостравам Галіпалі (Турцыя) і паўночным захадам Малой Азіі. Каардынаты Дарданэл — 40° 15' паўночнай шыраты і 26° 31' усходняй даўгаты.
Праліў злучае Эгейскае мора з Мармуровым морам, а ў пары з Басфорам — з Чорным морам. У старажытнасці Дарданэлы зваліся Гелеспонт. Сваю сучасную назву праліў атрымаў ад горада Дарданія, які размяшчаўся на гары Іда. Даўжыня праліва складае 65 кіламетраў, шырыня — ад 1,3 да 6 кіламетраў. Сярэдняя глыбіня складае 50 метраў.
У 2022 годзе цераз праліў перакінуты мост Дарданэлы, які стаў самым доўгім вісячым мостам у свеце.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |