Дзмітрый Анатолевіч Бага

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Бага)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Бага
Dzmitry Baha - 27 January 2016.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Анатолевіч Бага
Нарадзіўся 4 студзеня 1990(1990-01-04)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 25
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 120 (18)
2016 Ізраіль Хапаэль (Хайфа) 14 (0)
2016 — 2017 Грэцыя Атрамітас (Афіны) 26 (0)
2017 — Беларусь БАТЭ (Барысаў) 36 (3)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2009 — 2012 Беларусь Беларусь (да 21) 25 (1)
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 8 (1)
2013 — Беларусь Беларусь 3 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2019.

Дзмітрый Бага (нар. 4 студзеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2007 года выступаў за БАТЭ. У 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду. Пачынаючы з 2010 года стаў трывала трапляць у асноўны склад барысаўскага клуба. Доўгі час выступаў як цэнтральны паўабаронца, а ў сезоне 2013 стаў часцей выкарыстоўвацца на правым фланзе.

Сезон 2014 пачаў ак асноўны правы ўскрайні нападнік, але 5 красавіка ў матчы з «Мінскам» атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў жніўні, але яшчэ значны час толькі выхадзіў на замену. Толькі ў канцы сезона зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Сезон 2015 распачаў у аснове, але са жніўня страціў месца ў складзе і стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[2].

4 студзеня 2016 года падпісаў кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Хайфы[3]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе каманды, якая па выніках сезона здолела захаваць месца ў элітным дывізіёне. У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі «Атрамітас»[4], дзе таксама быў іграком асновы.

У ліпені 2017 года стаў трэніравацца з БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу барысаўчан. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[6].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі. 15 кастрычніка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Японіі. Пасля гэтага доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў нацыянальную каманду ў 2018 годзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]