Канфлікт паміж Радай Усебеларускага з’езда і Аблвыканзахам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канфлікт паміж Саветам Усебеларускага с'езда і Аблвыканзахам
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Расіі снежань 1917 - 1918 (з улікам антысавецкага супраціву, да другой паловы 1920-х гг).
Беларускія жаўнеры перад будынкам камендатуры ў Гародні (цяпер Гродна), 1919 год
Беларускія жаўнеры перад будынкам камендатуры ў Гародні (цяпер Гродна), 1919 год
Месца Заяўленая тэрыторыя БНР
Праціўнікі
Беларуская Народная Рэспубліка

Польская Рэспубліка

РСФСР

Заходняя вобласць

Камандуючыя
Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі

Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч Канстанцін Барысавіч Езавітаў

Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч

Юзаф Доўбар-Мусніцкі

Уладзіслаў Рачкевіч

Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў

Мікалай Васільевіч Крыленка

Сілы бакоў
Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі

Польскі корпус

Заходні фронт

Кастрычніцкая рэвалюцыя і стварэнне беларускай дзяржаўнасці[1], Беларуска-бальшавіцкі канфлікт[2] Канфлікт між Радай Усебеларускага з’езда і Аблвыканкамам, Бальшавіцкі пераварот у Беларусі[3] — палітычнае і ўзброенае супрацьстаянне, вайскоўцаў, якія падтрымлівалі Вялікую беларускую раду і падпарадкоўвалісь Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе з аднаго боку, і з іншага боку атрады Чырвонай гвардыі бальшавікоў Заходняй вобласці, ў канцы 1917 — пачатку 1918 г. (з улікам антысавецкага супраціву, да другой паловы 1920-х).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай гістарыяграфіі няма адзінага стаўлення і назвы Кастрычніцкага перавароту і абвяшчэння БНР.

Распаўсюджаным з’яўляецца назвы варыянт «Кастрычніцкая рэвалюцыя і стварэнне беларускай дзяржаўнасці».[1][4]

Сучасны польска-беларускі гісторык Алег Латышонок для дадзенага перыяду гісторыі выкарыстоўвае некалькі назваў Беларуска-бальшавіцкі канфлікт і Бальшавіцкі пераварот у Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку снежня 1917 года узніклі супярэчнасці між беларускім нацыянальным рухам і мясцовым бальшавіцкім кіраўніцтвам, якое захапіла ўладу ў рэгіёне.

2 снежня 1917 пленум выканкама Заходняй вобласці і Заходняга фронту разгледзелі пытанне «нацыяналізацыі» арміі, гэта значыць фарміраванні нацыянальных вайсковых адзінак. Адзіны беларус сярод камісараў, марак Б. Муха патрабаваў ад Выканкама альбо дазволіць стварэнне беларускіх палкоў, альбо не дазваляць стварэнне нацыянальных палкоў нікому. Пленум прыняў вырашэнне распусціць польскія вайсковыя адзінкі і не ствараць беларускія палкі.[5]

5 снежня адбылося пасяджэнне СНК Заходняй вобласці і фронту, на якім выступіў з дакладам латыш Кароль Ландер, аб так званай «враждебной деятельности белоруссих националистов», на гэтым пасяджэнни было вырашана распусціць Цэнтральную беларускую вайсковую раду, а яе дзеячоў арыштаваць и судзіць.[6]

У гэты ж час, 4 −5 снежня, праходзіла другое пленарнае пасяджэнне ЦБВР, замест Д. Мамонькі намеснікам быў абраны Томаш Грыб.[7]

5 снежня ў Менску сабраліся 1872 дэлегата ад Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай, Гродзенскай губерняў. На гэтым жа з’ездзе былі прадслаўлены дзве найбуйнейшыя канкурыруючыя нацыянальныя арганізацыі Вялікая беларуская рада і Беларускі абласны камітэт, які прадстаўляў усходнія губерні Беларусі. Актывісты БАК намагаліся ўзяць на сябе ўпраўленне беларускім нацыянальным рухам з рук ВБР, у сваёй большасці яны былі сябрамі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Першапачаткова БАК планаваў склікаць свой Усебеларускі з’езд на 15 снежня ў Рагачове у Магілёўскай губерніі, на што атрымалі дазвол ад Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталина.[8]

Бачучы, што ВБР атрымаоася правесці з’езд у Менску, БАК пагаднілася аб’яднаць два з’езды. Пры гэтым не адмовіліся ад свайго з’езда ў Рагачове 15 снежня, упраўленне якім яны разлічывалі узяць на сябе. Удзельнічаць у з’ездзе ў Рагачове пагаднілася ВБР бо БАК карыстаўся падтрымкай Масквы і беларускага сялянства, чаго не дабілася ВБР. Правядзенне з’езда ў Рагачове сведчыла аб расколе нацыянальнага руху.

Нягледзячы на пагадненне між БВР і БАК аб супольнай арганізацыіі з’езду, частка прарасійскі настроеных дэлегатаў выступіла супраць з’езда ў Менску, тады ЦБВР прыгразіла ім арыштам. На з’ездзе было абвешчана права беларусаў на стварэнне нацыянальнай дзяржавы, аднак яго ўдзельнікі выразна падзяліліся па палітычнымі поглядам. Адны, БСГ, выступалі за незалежнасць Беларусі, іншыя, БАК бачылі Беларусь толькі ў складзе Расіі. Дзякуючы пагрозам ЦБВР з’езд быў праведзены 14 снежня.[9]

У 1917—1918 Езавітаў Кастусь Барысавіч быў намеснікам старшыні Цэнтральнай беларускай вайсковай рады

Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху генерал-лейтэнант Кастусь Аляксееўскі аб гэтым з’ездзе пісаў:

Тое, што беларусы перажылі на З’ездзе, што яны адчувалі, імі не забудзіцца ніколі і ёсць перадавацца ад аднаго да іншага сына беларускай зямлі, пад чыёй бы апекай яна ні была.

Больш паловы дэлегатаў з’езда былі вайскоўцамі, яны гралі важную ролю у з’ездзе. Старшынёй з’езда напачатку быў абраны галава Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады Сымон Рак-Міхайлоўскі. Праз некалькі дзён, у сувязі з унутранай барацьбой, Рак-Міхайлоўскі быў заменены іншым сябрам ЦБВР Янкам Серадой.[10]

У гэтае ж час, калі праходзіў з’езд, прайшлі шматлікія з’езды беларускіх вайскоўцаў. Напрыклад, у канцы лістапада адбыўся з’езд 3-га корпуса Заходняга фронту, а 1-4 снежня праходзіў з’езд 2-й арміі ў Нэвелі. 3 снежня ў Адэсе адбыўся з’езд беларусаў Румынскага фронту. 15-20 снежня ў Кіеве адбыўся з’езд салдат Паўднёва-Заходняга фронту.[11][12][13] У той жа ж час прайшлі з’езды вайсковых акруг. У Смаленску прайшоў з’езд жаўнераў-беларусаў.[14] Былі таксама шматлікія сабранні ў вайсковых частках.

Усё з’езды беларускіх жаўнераў накіроўвалі на Першы Ўсебеларускі з’езд і ў Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду дэкларацыі з падтрымкай аўтаноміі Беларусі як федэратыўнай часткі Расійскай федэратыўнай рэспублікі, таксама жаўнеры накіроўвалі патрабаванні аб стварэнні беларускага войска.[15]

Арганізацыі беларускіх вайскоўцаў у Магілёўскай губерніі патрабавалі ад бальшавікоў распусціць польскія вайсковыя адзінкі. Выканаўчы камітэт Магілёўскай Рады працоўных і салдацкіх дэпутатаў звярнуўся да Вярхоўнага галоўнакамандаючага з прапановай пачаць фармавання Беларускага войска з дэмабілізаваных беларусаў выкарыстоўваючы ЦБВР і Стаўку Вярхоўнага галоўнакамандаючага. Таксама, 4-й з’езд сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні патрабаваў ад бальшавікоў вывесці польскія вайсковыя адзінкі з Беларусі, пагражаючы ўвядзеннем беларускіх часткак вайсковых ў губернію.[16]

Сутыкнуўшыся з нежаданнем фармаваць і негатыўным стаўленнем кіраўніцтва Заходняга фронту да сфармаваных беларускіх адзінак вайсковых, фарміраванне беларускіх часцей працягнулася без удзелу структур Заходняга фронту. У раёне Пскова Езавітаў Канстанцін Барысавіч пачаў фармаваць беларускі полк уланаў.[17] Пасля стварэння полк перавялі ў Беларусь у горад Краснае пад Воршай пад назвай Беларускага коннага палка.[18] Гэтым буйным фарміраваннем камандаваў капітан Р. Якубеня.[19] У Смаленску раённы з’езд салдат беларусаў як пісалась у заяве:

Пастанавіў стварыць 1-га Смаленскага беларускага палка, шляхам папаўнення яго беларусами 377-й віцебскай дружыны.[14] У Адэсе з беларусаў Адэскай ваеннай акругі пачалося фарміраванне Беларуаскага батальёна.[20]

Шматлікія беларускія вайсковыя адзінкі, якія стваралісь на розных франтах, спрабавалі звязацца з генералам Кандратовічам, які займаўся фармаваннем беларускай арміі, але спробы былі безвыніковыя. Падтрымку, парады і інструкцыі жаўнеры атрымлівалі толькі ад малодшых афіцэраў ЦБВР і кіраўніцтва яго палітычнага аддзела. Цярпенне малодшага афіцэрскага саставу лопнула калі Кондратович разарваў пісьмо якое яму прынеслі на подпіс, у канцы канцоў, сябры прэзідыума ЦБВР заявілі, што пакінуць ваеннае ведамства калі на яго чале будзе Кандратовіч. Выканкам ЦБВР зняў з пасады кіраўніка генерала Кандратовіча, замест яго быў абраны на пасаду палкоўнік Езавітаў.[21]

У гэты час, бальшавік Крыленка Мікалай, якога назначылі галоўнакамандуючым, даў загад аб забароне стварэння нацыянальных частак і забарону на скліканне нацыянальных з’ездаў у зоне фронту. Гэты загад быў у першую чаргу на ўкраінцаў і палякаў, аднак камандзір Заходняга фронту Мяснікоў скарыстаўся ім таксама супраць беларусаў і 8 снежня даў загад аб ліквідацыі I Беларуского палка, які знаходзіў у Мінску, і залік байцоў палка ў састаў 289-га запаснога палка. ЦБВР пагадзілася выканаць загад і ўліць байцоў у склад 289 палка, разлічаючы атрымаць забяспячэнне і ўзбройванне. Пасля гэтага, ЦБВР накіроўвалі добраахвотнікаў, якіх 289 полк браў пад сваё камандаванне.[22][23][24][25]

Загад Крыленка выклікаў рэзкі пратэст з боку Беларускай ваеннай рады 12-й арміі Паўночнага фронту (старшыня Макарэвич), 9 снежня ён адправіў тэлеграму Крыленка з патрабаваннем аднавіць стварэнне беларускіх вайсковых частак. У 12-й арміі была пачата праца над беларусізацыяй некалькіх часцей. БВР загадала сваім камісарам працягнуць беларусізацыю, не пазіраючы на дзеянні рускіх. Пасля гэтага, некаторыя камісары былі арыштаваны на кароткі тэрмін.[26]

11 снежня адбылося пасяджэнне ваеннага аддзела Першага Усебеларускага з’езда. П. Аляксюк, скарыстаўшыся тым, што большасць сяброў ЦБВР удзельнічалі ў пасяджэнні, унёс прапанаванне ператварыць пасяджэнне ў сесію ЦБВР. На пасяджэнні былі патрабаванні, аб стварэнні беларускіх воінскіх часцей і пераводу іх у Беларусь. ЦБВР таксама атрабавала адмены загаду Крыленка аб забароне стварэнні беларускіх часцей і пацвердзіла права беларусаў на фарміраванне нацыянальнай арміі, таксама ЦБВР загадала сфармаваць у Мінску 1-й Беларускі полк, і ураўняла ўсё беларускія ваенныя камітэты (Выканаўчы камітэт ЦБВР, камітэт фронту, камітэт армій, і др) з расійскімі ваеннымі камітэтамі.[27][28]

Між тым, бальшавіцкае кіраўніцтва Заходняй вобласці і фронту вырашылі разабрацца з усімі беларускімі арганізацыямі адным махам. У Мінск былі стянуты чырвонаармейскія часці ахова і патрулі былі ўтроены.[29]

У ноч з 17 на 18 снежня бальшавікі разагналі Першы Ўсебеларускі з’езд, арыштавалі сяброў прэзідыюму і некалькіх дэпутатаў. У гэтую ж ноч бальшавікі выгналі ўсе беларускія арганізацыі з Дому губернатара. У адказ на гэта, выканкам ЦБВР заняў будынак нам міліцыі, куды пераехалі беларускія арганізацыі. А беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту размясціўся ў будынку па вуліцы Каламенскай.[30]

"Разгон з’езда разглядаўся дэлегатамі як «акт насмяяння над беларускім народам, здзейсненым наплыўным элементам гвалтаўнікоў-чужынцаў. Пасля гэтага кожны шчыры беларус яшчэ з большай энергіяй, з вялікім агнём пачаў працаваць на карысць страдаючай маці Беларусі»

- пісаў у 31 снежня 1917 г. у газеце «Вольная Беларусь» дэлегат з’езда І. Нялепка.

Не пазіраючы на тое, што большасць дэлегатаў з’езда былі ваеннымі, яны праявілій рашучасці ў барацьбе з бальшавічкамі.[31] Удзельнікі з’езда абмежавалісь маршам, пад час якога яны спявалі жалобныя песні. Разгон I Усебеларускага з’езда, рашэнні якога сталі палітычным арыенцірам у далейшым развіцці беларускага нацыянальнага руху. Адным рашэнняў было стварэнне 18 снежня 1917 г. на пасяджэнні актывістаў і часткі прэзідыума з’езда Выканкама нарады з’езда пад кіраўніцтвам лідарам народніцкага крыла БСГ Т. Губая. Ранкам, 18 снежня на пасяджэнні ў памяшканні чыгуначнага дэпо Лібава-Раменскай чыгункі было прынята рашэнне:

1) лічыць Всебелорусский з’езд разагнаным сілай;

2) пасяджэнне з’езда прызнаць выканаўчым органам з’езда, абавязкам якога з’яўляецца ажыццяўленне усіх вырашэнняў і пастаноў з’езда;

3) дапоўніць пасяжэнне з’езда дэлегатамі з рэгіёнаў і іншых груп, якія накіравалі сваіх прадстаўнікоў ад з’езда на пасяджэнне і даць ім права адозвы.[32]

На пасяджэнні былі К. Ландер і Мяснікоў. Яны патрабавалі пакінуць памяшканне. Супраць іх выступілі чыгуначнікі, якія пераследавалі іх і пагражалі расправай.[33]

А. Мяснікоў і К. Ландер зладзілі у Мінску, 20 снежня парад перамогі, але далейшых дзеянняў яны не рабілі, бо гэтае перавышала іх паўнамоцтва. Цэнтральная ўлада была завалена пратэстамі з боку беларускіх арганізацый, а ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Воршы, Полацку, Ігумені, прайшлі мітынгі пратэсту. Петраградскі урад адказаў беларускімі арганізацыям у Маскве і Петраградзе Выканаўчаму камітэту з’езда, штоПасяджэнне Народных Камісараў прызнае права нацыі на самавызначэнне: да аддзялення.

Тыя, хто адказваў за разгон з’езда атрымалі папярэджванне ад урада.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

  • Першы Усебеларускі з’езд
  • Разгон беларускіх арганізацый у Мінску
  • Баі за Бабруйск
  • Арышт Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады
  • Паўстанне ў Віцебску
  • Мінскае паўстанне

Сілы старон[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія часці[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1917 года ЦБВР прыступіла к фарміраванню беларускай арміі. Са слоў К. Езавітава, яна павінна была называцца Беларуская Народная Чырвоная Гвардыя, а А. Чачлоў прапаноўваў назваць армію Беларуская Народная Сацыялістычная Гвардыя, яе аддзелы павінны былі быць у Мінску, Бабруйску, Рагачове, Магілёве, Барысаве.

У канцы 1917 гады беларускія часці былі ў Віцебску, Смаленску, Воршы, Лунінцы, Адэссе, а таксама 4-й Беларускі полк на Румынском фронце.[34]

  • I Смаленскі Беларускі полк — не быў сфармаваны.
  • I Беларускі полк — у Мінску 350 байцоў ахоўваў 1-й Усебеларускі з’езд. 8 снежня 1917 рашэннем Мяснікова залічаны ў склад 289-га запаснога палка (быў пад уплывам ЦБВР). У канцы 1917 года перадыслакаваны на лінію жалезных дарог Мінск — Віцебск — Смаленск, у пачатку 1918 з-за адсутнасцi забеспячэння самараспусціўся.
  • Беларускі конны полк — г. Пскоў. У пачатку 1918 камандзір Якубеня перавёў яго ў Воршу.
  • І Мінскі беларускі полк — люты 1918 г. Мінск.
  • І — й гусарскі беларускі нацыянальны полк — загадам Тарагіна ад 14 студзеня 1918.
  • 4-й Беларускі корпус — 21 студзеня 1918 г., пастановай Д. Щэрбачова на Румынском фронце.
  • 357-я Віцебская дружына — указам ад 23 студзеня 1918
  • 401-я Мінская дружына — указам ад 23 студзеня 1918

Польскія нацыянальныя фарміраванні[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1918 года часці 1-га Польскага корпуса пад камандаваннем Доўбар-Мусніцкага ўдзельнічаў у баях з бальшавікамі на тэрыторыі Беларусі. Штаба корпуса знаходзіў у Мінску. Сярод байцоў корпуса ад 40 % да 60 % былі беларусамі-каталікамі Віленскай і Мінскіх губерняў.[35]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Октябрьская революция. Создание белорусской государственности Архівавана 24 верасня 2016.
  2. Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923 Стр 60
  3. Беластоцкі бенефіс | Arche.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2018. Праверана 9 красавіка 2018.
  4. Октябрьский старт. Как Октябрьская революция повлияла на формирование белорусской государственности (3 лістапада 2017). Праверана 6 красавіка 2019.
  5. Velikaja Oktjabrґskaja socialističeskaja revoljucija v Belorussii. Dokumenty i materiały (dalej: VOSRB), T. 2, Mińsk 1957, s. 355—356.
  6. N. Staškevič, Prigovor revoljucii. Krušenie antisovetskogo dviženija v Belorussii 1917—1925 (dalej: Prigovor…), Mińsk 1985, s. 155.
  7. K. Jezavitau, Biełaruskaja…, cz. 1, s. 39.
  8. Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923 Стр 61
  9. V. Zacharka, Hałounyja mamenty biełaruskaha ruchu, Praga 1926, mnps, BBMFS, s. 22-24.
  10. Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923 Стр 62
  11. «Beloruskaja Rada», Nr 3: 1917, s. 4; Nr 6: 1917, s. 3.
  12. «Beloruskaja Rada», Nr 10: 1917, s. 4.
  13. «Beloruskaja Rada», Nr 3: 1918, s. 4. Przygotowania do Zjazdu Białorusinуw Wojskowych Frontu Południowo-Zachodniego opisał znany działacz białoruski Makary Kościewicz: «Gęsty, młody sosnowy las koło RoŜyszcza (na Wołyniu). W ziemiankach i barakach śrуd tego lasu stał sztab 44 rosyjskiego korpusu, w ktуrym mnie dobrze znali jako przewodniczącego korpuśnego komitetu. Wiedzieli takŜe, Ŝe jestem Białorusinem, Ŝe mam kontakt z mińskimi Białorusinami, otrzymuję swoją ojczystą literaturę itd. Ukraińcуw w korpusie była cała 72 dywizja. A Białorusinуw trudno było znaleźć. Znaleźli się jednak sami. W pierwszych dniach grudnia (według starego stylu) jakoś wołają mnie na zebranie Białorusinуw, ktуrzy byli w korpusie. Zebranie odbywało się niedaleko od sztabu korpusu w 46 pułku inŜynieryjnym. Około pуłtora setki ludzi (a moŜe i więcej) pod prezesurą sztabskapitana (nazwiskanie pamiętam, tylko raz w Ŝyciu wуwczas go widziałem); radzą się, kogo posłać do Mińska na Zjazd Wszechbiałoruski, a takŜe i do Kijowa na Zjazd Białorusinуw wojskowych b. rosyjskiego frontu południowo zachodniego (oba zjazdy zbierały się w tym samym czasie). Powinienem zaznaczyć, Ŝe korpuśny komitet, na czele ktуrego wуwczas stałem, wybrany był około dwуch miesięcy przed bolszewickim przewrotem. Na 20 z czymś członkуw ten komitet miał tylko 2 bolszewikуw, organem nowej (bolszewickiej) władzy nie był… Moi krajanie, zebrani (nie wiem, z czyjej inicjatywy) w 46 pułku inŜynieryjnym, takŜe nie byli bolszewikami. Wśrуd zebranych byli przewaŜnie Ŝołnierze, paru oficerуw, kilku urzędnikуw wojskowych i pisarzy. Zrzucam czapkę, witam krajanуw, po białorusku. Jakiś urzędnik zająknął się o tym, Ŝe Białoruś, to sprawa zrozumiała, ale Ŝeby swуj język w jej instytucjach wprowadzać, to moŜe coś trochę za wiele. Za językiem ojczystym wystąpił jeden młodziutki pisarz i wygłosił cały wykład o sławnej przeszłości naszego języka i starodawnej Litwie… Mnie zaproponowano do wyboru: jechać do Mińska lub do Kijowa, a jeśli dam radę, to być na obu zjazdach. Wybrałem Mińsk, do Kijowa pojechali inni delegaci», Makar Kraucou (M. Kościewicz), 20 hadou nazad (Uspamin pra Usiebiełaruski Źjezd 1917 h. (Z časapisu «Šlach Moładzi», Vilnia, 1938 h.), «Zapisy», Ks. 3, Monachium 1964, s. 133—134.
  14. а б «Beloruskaja Rada», Nr 7: 1917, s. 2.
  15. Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923 Стр 63
  16. V. Savicki, Biełaruskaje…, s. 63.
  17. V. Savicki, Biełaruskaje…, s. 61.
  18. «Volnaja Biełaruś», Nr 2: 1918, s. 15-16
  19. Krуtki zarys zagadnienia białoruskiego (dalej: Krуtki zarys…), mnps, Warszawa 1928, s. 55.
  20. «Beloruskaja Rada», Nr 8: 1917, s. 4.
  21. Krуtki zarys zagadnienia białoruskiego (dalej: Krуtki zarys…), mnps, Warszawa 1928, s. 55.
  22. «Beloruskaja Rada», Nr 10: 1917, s. 3.
  23. «Beloruskaja Rada», Nr 8: 1917, s. 3.
  24. K. Jezavitau, Biełaruskaja…, cz. 1, s. 43; «Beloruskaja Rada», Nr 8: 1917, s. 3.
  25. Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923 Стр 64
  26. «Beloruskaja Rada», Nr 10: 1917, s. 3-4
  27. NARB, f. 62, op. 1, d. 3, Protokуł posiedzenia sekcji wojskowej Zjazdu Wszechbiałoruskiego z 11 XII 1917, l. 8.
  28. NARB, f. 62, op. 1, d. 3, Rezolucja w kwestii formowania wojsk narodowych, l.10-11. Rezolucję wydano w imieniu drugiej sesji BCRW, chociaŜ druga sesja odbyła się w dniach 4-5 grudnia. Być moŜe uznano posiedzenie w dniu 11 grudnia za przedłuŜenie obrad drugiej sesji BCRW.
  29. K. Jezavitau, Biełaruskaja…, cz. 1, s. 43.
  30. «Belaruskaja Rada», Nr 1: 1918, s. 4; Nr 3: 1918, s. 4
  31. 1 Вольная Беларусь. 1917. № 36. 31 дек. С. 3.
  32. Турук Ф. Белорусское движение. Стр 110
  33. A. V. op. cit., s. 151—152.
  34. K. Jezavitau, Biełaruskaja…, cz. 2, s. 82. O tworzeniu białoruskiej jednostki w Łunińcu niestety nic więcej nie wiadomo.
  35. Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923 Стр 53

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]