Перайсці да зместу

Даніэл Карлтан Гайдузек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карлтан Гайдузек)
Даніэл Карлтан Гайдузек
англ.: Daniel Carleton Gajdusek
Дата нараджэння 9 верасня 1923(1923-09-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2008(2008-12-12)[3][4][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, вірусолаг, біёлаг, антраполаг
Навуковая сфера вірусалогія
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэл Карлтан Гайду́зек (англ.: Daniel Carleton Gajdusek, 9 верасня 1923, Іонкерс, ЗША12 снежня 2008, Тромсё, Нарвегія) — амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з Б.Бламбергам «за адкрыцці, якія датычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў».

Скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (1943). З 1949 года ў Гарвардскім універсітэце, у 1954 годзе — у Пастэраўскім інстытуце ў Тэгеране, у 19551957 гадах у Інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Мельбурне, з 1958 года ў Нейралагічным цэнтры Нацыянальнага інстытута здароўя (ЗША).

У 1950-х гадах Гайдузек раскрыў інфекцыйную прыроду нейралагічнага захворвання куру, распаўсюджаную ў той час сярод жыхароў Новай Гвінеі племені фарэ. Жывучы доўгі час сярод абарыгенаў племені і вывучаючы гэтую хваробу, ён звязаў з'яўленне захворвання з традыцыяй канібалізму — з'ядання мозгу памерлых. Ён лічыў, што куру выклікаецца «латэнтным вірусам». Аднак, пазней высветлілася, што інфекцыйны агент куру — прыён, г.зн. нармальны бялок арганізма, які прыняў патагенныя ўласцівасці з-за змены канфармацыі.

Аўтар навуковых прац па вірусалогіі, эпідэміялогіі, педыятрыі, генетыцы і эвалюцыі чалавека ў ізаляваных папуляцыях. Стваральнік вучэння пра павольныя вірусныя інфекцыі чалавека (хваробы з працяглым інкубацыйным перыядам і пашкоджаннем ЦНС).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі неўралогіі.

Зноскі

  1. а б Гайдузек Даниел Карлтон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. D. Carleton Gajdusek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. D. Carleton Gajdusek, Who Won Nobel for Work on Brain Disease, Is Dead at 85 // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 20 студзеня 2021.
  4. Daniel Carleton Gajdusek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. D. Carleton Gajdusek dies at 85; Nobel Prize winner identified exotic disease, was unrepentant pedophile // Los Angeles TimesEl Segundo: 2008. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  6. http://www.contracostatimes.com/california/ci_11248858
  7. Goudsmit J. Obituary: Daniel Carleton Gajdusek (1923-2008). // Nature / M. SkipperNPG, Springer Science+Business Media, 2009. — Vol. 457, Iss. 7228. — P. 394. — ISSN 1476-4687; 0028-0836doi:10.1038/457394A
  8. twas.org
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.