Магілёўская кераміка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Магілёўская кераміка – традыцыйныя ганчарныя вырабы магілёўскіх рамеснікаў канца 15 – 20 ст.: посуд, цацкі і іншыя прадметы хатняга ўжытку. Гаршкі з прамой шыйкай і касым ці закругленым краем венчыка, макотры ў канцы 15 – 16 ст. аздаблялі хвалістым арнаментам ці наколкамі, насечкамі. Традыцыі арнаментацыі непаліваных гаршкоў захоўваліся да 18 ст. З 16 ст. пашырылася вытворчасць паліванай і чорназадымленай керамікі. У 17-18 ст. выраблялі гаршкі, кубкі, куфлі, міскі, паўміскі, збаны, макотры, глякі, талеркі. Паліваны посуд (міскі і талеркі) упрыгожвалі арнаментам у выглядзе кругоў і кветак, збаны з вялікай ручкай – адбіткам пальцаў на яе краях і арнаментам у выглядзе наляпных кветак на плечуках; куфлі аздаблялі выявамі герба горада і пакрывалі зялёнай палівай.

У 2-й палавіне 17 – 18 ст. выраблялі посуд (талеркі, збаны), аздоблены ангобнаю размалёўкаю (геаметрычны і раслінны арнамент). Выраблялі таксама кафлю. Дзіцячы посуд (кубачкі, талерачкі), падсвечнікі, рукамыйнікі, цэглу – пальчатку, непаліваную (плоскую і паўцыркульную) і паліваную зялёную дахоўку, магчыма, чорназадымленыя і паліваныя курыльныя люлькі. Некаторыя віды посуду вывозіліся на продаж у Расію. Вырабы магілёўскай керамікі зберагаюцца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 459. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]