Гарадоцкая кераміка (Глускі раён)
Выгляд
Гарадоцкая кераміка — ганчарныя вырабы з в. Гарадок Глускага раёна. Промысел вядомы здаўна. У 1930—1970-я гг. працавала ганчарная арцель, дзе выраблялі глазураваны, часам дэкарыраваны выціснутымі хвалістымі паяскамі посуд традыцыйнага бытавога прызначэння — гаршкі, збаны, гладышы, слоікі, цёрлы, глякі, міскі і інш.; некаторыя майстры выраблялі таксама фігурны посуд і цацкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Я. М. Сахута. Гарадоцкая кераміка // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.